Грамадства33

Дырэкцыя Беларускай АЭС абвяргае інфармацыю пра інцыдэнт на будаўнічай пляцоўцы

Фота Яўгена Сачука, Tut.by

Дырэкцыя Беларускай атамнай станцыі абвяргае інфармацыю пра інцыдэнт на будаўнічай пляцоўцы АЭС, якую напярэдадні распаўсюдзілі літоўскія СМІ са спасылкай на прэс-сакратара Дэпартамента дзяржбяспекі Літвы Вітаўтаса Макаўскаса, паведамляе прэс-служба Міністэрства энергетыкі Беларусі.

У прыватнасці, 7 чэрвеня на літоўскім партале навін delfi.lt была апублікаваная нататка аб тым, што Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы правярае інфармацыю пра інцыдэнт, які нібыта адбыўся на мінулым тыдні на пляцоўцы будаўніцтва Беларускай АЭС. Падрабязнасці гэтага інцыдэнту выданне не прыводзіць. Раніцай 8 чэрвеня на delfi.lt таксама з'явіўся каментар міністра энергетыкі Літвы Рокаса Масюліса, які заявіў: «Пакуль у нас няма дэталяў аб яшчэ адным магчымым інцыдэнце на АЭС у Астраўцы. Аднак інфармацыя, якая з'явілася, выклікае вялікую занепакоенасць у сувязі з бяспекай будучай электрастанцыі».

Прэс-служба беларускага Мінэнерга ў адказ на гэтыя заявы літоўскага боку паведаміла, што «будаўніцтва Беларускай АЭС вядзецца ў штатным рэжыме» і «ніякіх інцыдэнтаў пры вытворчасці будаўніча-мантажных работ у названы ў інфармацыі перыяд не было».

«Кантроль за якасцю выкананых будаўніча-мантажных работ на пляцоўцы Беларускай АЭС ажыццяўляецца ў адпаведнасці з устаноўленым рэгламентам», — гаворыцца ў паведамленні ад імя міністэрства.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне5

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Усе навіны →
Усе навіны

Фестываль «Браслаўскія зарніцы» сёлета ўсё-такі адбудзецца

У Еўропе перастануць працаваць карткі MasterCard Альфа-банка і Белгазпрамбанка1

«У свой час я зрабіў памылку». Трохразовы футбаліст года Беларусі Ігар Стасевіч запісаў пакаяннае відэа13

У Вільні набіраюць дзяцей у нулявы клас беларускай гімназіі — палову ўжо знайшлі, але пільна трэба яшчэ пяцёра7

На аўтазапраўцы ў Беларусі пачаў працаваць робат Цікавік3

У Мінску з 25 мая пачнуць адключаць гарачую ваду

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарку ў Добрушы29

Ушчэнт п’яны жыхар Шуміліна выхапіў у міліцыянера пісталет і спрабаваў стрэліць яму ў галаву16

Беларускіх бяспраўнікаў падзялілі на дзве катэгорыі. Штрафы для іх будуць розныя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне5

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць