Цана на нафту ўпала больш як на 3% за дзень. Упалі і фондавыя рынкі ЗША і Брытаніі. Гэта звязана з непакоем за падзенне эканомікі ў выніку магчымага галасавання брытанцаў за выхад з Еўрасаюза.
Цана на еўрапейскую нафту Брэнт апусцілася да $47,94 за бараль. Амерыканская нафта патаннела ніжэй за $47за бараль.
Падзенне кошту нафты зазвычай цягне за сабой падзенне расійскага і беларускага рубля.
Між тым доля прыхільнікаў выхаду Велікабрытаніі з ЕС вырасла да рэкорднага за 3 гады ўзроўню.
Цяпер чытаюць
Колькасць ахвяр выбуху ў маскоўскім элітным рэстаране на юбілеі генерала, які камандаваў наступам на Кіеў з Беларусі ў 2022-м, вырасла да пяці чалавек
Каментары