Усе гульцы «Лестэра» гатовыя застацца ў камандзе, Вардзі прыме рашэнне пасля Еўра-2016
Пераможца англійскай прэм'ер-лігі «Лестэр» можа цалкам захаваць чэмпіёнскі склад, калі форвард Джэймі Вардзі адмовіцца ад пераходу ў «Арсенал».
Паводле інфармацыі Gianlucadimarzio.com, усе гульцы «ліс» далі згоду застацца ў камандзе на наступны сезон, Вардзі, як вядома, вызначыцца з будучыняй пасля Еўра-2016.
Раней паведамлялася, што вядучыя футбалісты «Лестэра» Нгало Кантэ, Рыяд Марэз і Каспер Шмейхель атрымалі больш выгадныя прапановы ад іншых клубаў.
Каментары