Здарэнні33

У Гомелі пенсіянер падкладваў у тралейбусы пакеты з лупіннем ад бульбы

У Гомелі на працягу трох месяцаў — з сакавіка па чэрвень — у тралейбусах і на прыпынках знаходзілі безгаспадарныя пакеты і скруткі.

Пра гэтыя знаходкі міліцыі паведамлялі жыхары горада. На месцы неадкладна выязджала следча-аператыўная група АУС, сапёра-піратэхнічная група вайсковай часткі 5 525, МНС, медыкі. Таксама праводзілася эвакуяванне людзей.

Унутры пакетаў, пераматаных скотчам, знаходзілася лупінне ад бульбы або буракоў. Там жа былі запіскі з тэкстамі-віншаваннямі «любімаму ўнучку у дзень нараджэння ад бабулі».

Хто быў жартаўніком, доўгі час заставалася загадкай. Але праваахоўнікі ўсё ж змаглі адшукаць гэтага чалавека.

Ім аказаўся 72-гадовы гамяльчанін, які ва ўсім прызнаўся. Свае ўчынкі ён растлумачыць не можа. Хутчэй за ўсё, пенсіянер, пакідаючы пакеты ў тралейбусах, хацеў праверыць, як працуюць экстранныя службы горада.

Каментары3

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»20

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўчанка расказаў, што аліўе сёлета патаннеў3

У Чылі паліцыя знайшла скрадзеныя ў Лос-Анджэлесе гадзіннікі Кіяну Рыўза

Ігар Кулей правёў апошнюю перадачу на «Белсаце» і пайшоў з канала9

«Адсядзеў за сына 40 сутак». Рабочы МТЗ адчуў сябе чалавекам у 2020-м. Вось як склалася яго жыццё далей2

Былы прэзідэнт ЗША Джымі Картэр памёр ва ўзросце 100 гадоў2

Казахстан адправіць чорныя скрыні з Azerbaijan Airlines у Бразілію

Гардон: Гарачая фаза вайны завершыцца ўжо заўтра27

У Жодзіне адкрылі краму з мерчам БелАЗа6

Некаторыя «заменнікі мяса» далёка не бясшкодныя для чалавека10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»20

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»

Галоўнае
Усе навіны →