Здарэнні55

Насупраць Палаца Рэспублікі ў Мінску пры падзенні з даху разбіўся малады хлопец

У самым цэнтры беларускай сталіцы, на Кастрычніцкай плошчы, а дакладней — на рагу праспекта Незалежнасці і вуліцы Энгельса, сёння, 19 чэрвеня, загінуў малады хлопец. Па сведчанні відавочцаў, ён зваліўся з даху дома №23 па праспекце Незалежнасці.

На выгляд хлопцу, які загінуў, было 20—25 гадоў, апрануты быў у футболку і шорты. Труп ляжаў на даволі значнай адлегласці ад будынка, і на ім была невялікая сумка цераз плячо — такія часам выкарыстоўваюцца для пераноскі фотакамер. Хутчэй за ўсё, ён зваліўся з даху, а не выскачыў цераз акно.

Фота відавочцы.

— Прыкладна а 16:00—16:05 я пачуў гук, быццам штосьці шлёпнулася, — распавёў сайту BY24.ORG відавочца здарэння. — Адразу ж убачыў хлопца, які ляжаў на тратуары. На тое, што адбылося, вокамгненна адрэагавалі супрацоўнікі АМАП, якія пастаянна патрулююць дадзены раён. Яны за лічаныя секунды падбеглі і пачалі аказваць першую дапамогу, адначасова выклікаючы па рацыі медыкаў. Неўзабаве прыбыла і брыгада хуткай дапамогі. Дактары спрабавалі зняць кардыяграму. Аднак затым павольна згарнулі ўсе прыборы і накрылі яго цела тканінай — дапамагчы хлопцу было ўжо немагчыма.

Прычыны трагедыі пакуль застаюцца невядомымі — у іх разбіраюцца супрацоўнікі сталічнай міліцыі, Следчага камітэта і Дзяржкамітэта судовых экспертыз. Вуліца Энгельса была ачэплена, а праход і праезд па ёй перакрыты каля будынка «Белтэлекама».

У якасці адной з версій можна разглядаць тую, што загінулы малады чалавек мог быць руферам — гэта людзі, якія захапляюцца лажаннем па дахах і фатаграфаваннем горада з вышыні. Між тым, ніякай фотакамеры на месцы здарэння не было. Ёсць верагоднасць, што гэта самагубства.

Больш падрабязную інфармацыю варта чакаць ад прэс-службаў сталічных сілавых ведамстваў.

Увечары з'явілася інфармацыя пра тое, што загінулы — жыхар Клецка 1983 года нараджэння. Пра гэта распавёў БелТА прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі. Міліцыя ўжо адшукала сваякоў нябожчыка і апавясціла іх. Адпрацоўваюцца ўсе магчымыя версіі гібелі.

Вядома, што хлопец у апошні час жыў пад Мінскам у Бараўлянах, дзе наймаў жыллё.

Каментары5

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей5

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Усе навіны →
Усе навіны

Ці дапаможа суперкрэдыт на новабудоўлі і другаснаму рынку? Пяць пытанняў пра іпатэку пад адзін працэнт2

63‑гадовага былога памежніка з Магілёва асудзілі за абразу Лукашэнкі2

Дрон, збіты раніцай у пятніцу ў Латвіі, заляцеў з боку Беларусі2

Памерла амерыканская актрыса Хейдэн Панецьер, былая нявеста баксёра Уладзіміра Клічко2

Аперацыю па эвакуацыі загінулых у Кыргызстане альпіністаў пакуль адклалі

Сотні мігрантаў запатрабавалі даць ім прытулак у іспанскай Сеуце4

Да «Дажынак» у Беларусі зрабілі гіганцкую фігуру жанчыны з саломы34

Беларуса, які працаваў у нямецкай паліцыі, пазбавілі пенсіі — бо вазіў кантрабандай цыгарэты з Беларусі на дыпламатычным аўто8

У Грузіі цягнік насмерць збіў беларуса3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей5

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць