Свет11

Менеджар кампаніі Дональда Трампа пакідае сваю пасаду

Менеджар перадвыбарнай кампаніі Дональда Трампа — адзінага прэтэндэнта на прэзідэнцкі пост ад Рэспубліканскай партыі ЗША — пакідае сваю пасаду. Канкрэтныя прычыны яго сыходу пакуль не вядомыя.

Коры Левандоўскі (злева). Фота Reuters

Хоўп Хікс, прэс-сакратар кампаніі Трампа, сказала, што ўсе яго — на дадзены момант ужо былыя — калегі ўдзячныя Коры Левандоўскі за «шчырую працу і адданасць».

Газета New York Times піша, што кампанія Трампа плануе змены ў сваёй тактыцы напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.

«Каманда прэзідэнцкай кампаніі Дональда Трампа, якой удалося дасягнуць гістарычнага рэкорду ў рамках праймерыз, заручыўшыся каля 14 млн галасоў, аб'яўляе, што Коры Левандоўскі больш на яе не працуе», — заявіла Хоўп Хікс.

Коры Левандоўскі быў менеджарам кампаніі Дональда Трампа з моманту ўступлення мільярдэра ў прэзідэнцкую гонку, і сам Трамп казаў, што менавіта дзякуючы Левандоўскі яму ўдалося заручыцца поспехам на ранніх стадыях, асабліва ў штаце Нью-Гэмпшыр.

Але па меры таго як станавілася ясна, што Трамп стане афіцыйным кандыдатам у прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі, ён стаў замяняць сваіх дарадцаў і менеджараў на людзей з больш значным палітычным досведам.

У прыватнасці, ён наняў Пола Манафорта, які лічыцца больш прыдатным паліттэхнолагам для вядзення менавіта прэзідэнцкай кампаніі, у адрозненне ад барацьбы на праймерыз.

Акрамя таго, Левандоўскі абвінавачваецца ў тым, што ў сакавіку ён груба штурхаў журналістку падчас аднаго з мітынгаў Трамп. Сам ён адмаўляў, што дакранаўся да жанчыны, назваўшы яе фантазёркай, аднак кадры камер схаванага назірання паказваюць, што ён казаў няпраўду.

Тады Дональд Трамп актыўна абараняў свайго менеджара.

Каманда Трампа не тлумачыць прычыны сыходу Левандоўскі. Пакуль таксама не вядома, пайшоў ён па сваёй волі альбо быў звольнены.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай4

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта ўжо перабор». Мінчанка знайшла ў буціку Zara клатч з цвіллю1

Максім Знак зняў свой партрэт з «Варты Святла» ў Вільні2

Былога каліноўца Верамейчыка, якога выкралі з В’етнама, перавялі ў турму4

Трамп стаў героем мемаў пасля чэмпіёнскага фота зборнай Іспаніі10

Пуціну далажылі пра аднаўленне кантролю над «сухапутным калідорам» у Крым

Пад канец года на ўсходзе Мінска пачнуць будаваць новы буйны жылы раён7

Чаму ў Мінску сохнуць дрэвы і што з гэтым спрабуюць рабіць3

Пад Ваўкавыскам перакулілася машына хуткай дапамогі: пацярпелі медыкі і пацыент2

Эндзі Бёрнэм заявіў пра непахісную і рашучую падтрымку Украіны5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай4

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць