Грамадства1717

Кулакова затрымалі разам з аўтамабілем за бел-чырвона белыя аўтасцяжкі

Леанід Кулакоў, фота Сяргея Гудзіліна

Актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова 21 чэрвеня затрымалі супрацоўнікі ДАІ за пару бел-чырвона-белых аўтасцягоў з гербам «Пагоня», якія ён пачапіў на аўтамабіль-таксі.

Кулакоў вырашыў прыняць удзел у акцыі па папулярызацыі нацыянальных сімвалаў «БЧБмабіль», якую абвясціла «Арт Сядзіба». Кожнаму адважнаму беларусу арганізацыя дае шанец ператварыць сваё аўто ў «БЧБмабіль».

Як толькі Леанід Кулакоў пачапіў сцяжкі на аўтамабіль, яго затрымалі супрацоўнікі ДАІ і даставілі разам з аўтамабілем у РУУС Цэнтральнага раёна.

Праваабаронцы высвятляюць падрабязнасці затрымання актывіста.

Пасля таго як Кулакова адпусцілі з міліцыі, ён заўважыў, што на аўтамабілі, які стаяў каля будынка РУУСа сцяжкі адсутнічаюць — нехта іх скраў. Кулакоў спрабаваў напісаць заяву аб крадзяжы сцяжкоў. Супрацоўнікі міліцыі адмаўляліся заяву прымаць.

Іншы аўтамабіль з бел-чырвона-белымі сцягамі ў Мінску. Фота зробленае ў чэрвені.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку1

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Mark Formelle выпусціў калекцыю адзення з трактарам Belarus3

Сі Цзіньпін зноў адмовіў Пуціну ў новым кантракце на расійскі газ11

Чарговая ўдзельніца «Міс Беларусь» уладкавалася на працу на СТБ11

Мінчука не пусцілі на перакур, а ён у адказ «замініраваў» арганізацыю1

«Мянты хадзілі па галовах звязаных людзей». Экс-палітвязень пра пінскую справу, год у ШІЗА і турэмную салідарнасць4

У бацькоў двух чалавек, якія маюць дачыненне да рэдакцыі выдання «Флагшток», ГУБАЗіК правёў ператрусы3

ЗША заклікалі Украіну звярнуцца да ЕС наконт скасавання санкцый супраць беларускага калію27

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду7

У Мінску прадаюць асабняк, падобны да шляхецкай сядзібы XIX стагоддзя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку1

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць