Усяго патроху

N.R.M. ужывую на Netradio.by

На наступным тыдні адбудзецца вялікі акустычны канцэрт групы, а ў гэтую сераду на Netradio Hot цягам цэлай гадзіны з 23:00 будуць гучаць выключна песьні N.R.M.

29 траўня адбудзецца калі не грандыёзная, то прынамсі цікавая падзея ў беларускай музыцы — вялікі акустычны канцэрт гурта N.R.M.

Тым, хто зь нейкіх прычынаў ня здолее трапіць на гэтую імпрэзу першая прафэсійная радыёстанцыя байнэту Netradio пры падтрымцы ТГ рыхтуе немалую прыемнасьць — жывую трансляцыю гэтага канцэрту на сваім канале Netradio Live. А ўжо 21 траўня на іншым канале — Netradio Hot цягам цэлай гадзіны з 23:00 будуць гучаць выключна песьні N.R.M.

Вялікі акустычны канцэрт гурта N.R.M. мае адбыцца 29 траўня ў КЗ «Мінск» у 19:00. З гэтага ж часу пачнецца яго жывая трансьляцыя на Netradio.by.

«Мы вельмі зацікаўленыя ў трансьляцыі жывых канцэртаў нашых рок‑зорак, — тлумачыць кіраўнік гэтага праекту Глеб Марозаў. — Таму зразумела, што не маглі абысьці ўвагаю гэтую цікавую імпрэзу».

Netradio мела трансьляваць 26 траўня і цікавы фольк‑фэст «World Music Tree» зь Віцебску. Але адны зь яго ўдзельнікаў — гурт «Троіца» — выступілі супраць он‑лайну.

«Мы маем ня вельмі станоўчы досьвед падобных трансьляцыяў у Польшчы, таму лічым, што да такой падзеі трэба рыхтавацца адмыслова і грунтоўна», — патлумачылі ТГ сваю адмову ўдзельнікі этна‑трыё.

Што да N.R.M., то музыкі з радасьцю пагадзіліся на жывую трансьляцыю з КЗ «Мінск». «Чым болей нас пачуюць, тым лепей», — кажуць музыкі.

Тым часам ужо 21 траўня на канале Netradio Hot цягам гадзіны — з 23:00 да 0:00 — у межах аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Беларуская раскладка» будуць гучаць выключна творы гурта Лявона Вольскага — галоўныя гіты, рарытэтныя запісы, іхнія кавэры ды кавэры на іх.

Тузін гітоў

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі шасцярых грузінаў асудзілі за любоў да рускай класікі2

У Гомелі пенсіянер паўстагоддзя захоўваў рэвальвер узору 1895 года. На яго данёс сын5

«Лепш выкінуць, чым аддаць?» Фермер паказаў, як выкідае клубніцы, і выклікаў абурэнне17

«Я 400 даляраў аддала, каб іх патруціць, а людзі гадуюць!» Кім людзі замяняюць катоў і сабак праз алергію

«Кітаянка» абяцала навучыць жыхара Добруша добра зарабляць. Але зарабіла толькі сама

«Саўдэпаўскі адпачынак па кошце пяці зорак у Турцыі». Беларуска выклікала дыскусію, раскрытыкаваўшы санаторый на Нарачы12

У Шумілінскім раёне да школы прыйшло медзведзяня ВІДЭА1

Офіс Ціханоўскай: Паводзіны Харысавай нельга апраўдаць ціскам34

Трамп заявіў, што пагадненне ЗША з Іранам плануецца падпісаць у нядзелю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць