Група АНЭКСІМ мільярдэра Міхаіла Прохарава вырашыла прадаць усе свае расійскія актывы. Пра гэта паведамляе газета «Ведомості» са спасылкай на пяць неназваных крыніц, уключаючы прадстаўнікоў групы і чалавека, якi атрымлiваў прапанову аб куплі. Афіцыйных каментароў па гэтым пытанні АНЭКСІМ не дае.
Як пішуць «Ведомості», канчатковае рашэнне аб продажы актываў было прынята пасля таго, як у красавіку ў АНЭКСІМе прайшлі ператрусы. Па чутках, пачаць распродаж рэкамендаваў Крэмль. Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў у адказ на такія здагадкі заявіў: «Не. Гэта не так. Поўная лухта».

Каментары