Свет22

ААЭ рэкамендавалі мужчынам не насіць традыцыйную вопратку за мяжой

Міністэрства замежных спраў Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў распаўсюдзіла заклік да жыхароў устрымацца ад нашэння традыцыйнага мужчынскага касцюма за мяжой.

Нагодай для рэкамендацыі стаў інцыдэнт, які адбыўся ў ЗША ў канцы чэрвеня, калі бізнэсмена з ААЭ затрымалі па падазрэнні ў сувязях з «Ісламскай дзяржавай».

Па паведамленнях мясцовай прэсы, супрацоўніца гасцініцы ў штаце Агаё патэлефанавала ў службу 911, калі мужчына, апрануты ў традыцыйны для ААЭ касцюм — доўгую белую сукенку і галаўны ўбор, — увайшоў у фае. Па словах супрацоўніцы гасцініцы, мужчына здаўся ёй падазроным, таму што ў яго было два тэлефоны, падобныя на «аднаразовыя» (такімі ў ЗША часта карыстаюцца злачынцы).

На выклік прыбылі супрацоўнікі паліцыі, якія павалілі бізнэсмена на падлогу, начапілі на яго кайданкі і павялі. У ходзе затрымання мужчына атрымаў траўмы. Зброі пры ім не знайшлі. Супрацоўніца гасцініцы пасля прызналася, што ніякіх заяў аб ІД арабскі бізнэсмен не рабіў. У паліцыі здарэнне назвалі непаразуменнем.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ дзве беларускія фрыстайлісткі выступяць на Алімпіядзе. Склад беларускай дэлегацыі ў Італіі выключна жаночы

Рагачоўская ці глыбоцкая, калдуны ці дранікі, Гродна ці Брэст? Арына Сабаленка адказала на прынцыповыя для беларуса пытанні16

Удава з Індыі кажа, што трапіла ў бяду ў Беларусі і яе трымаюць у нейкім кароўніку12

У парку жывёл ля Баранавічаў можна паабдымацца з капібарай за 100 рублёў3

«Бог вельмі ганарыцца працай, якую я зрабіў». Трамп вылецеў на Сусветны эканамічны форум у Давосе10

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?15

Расійская ракета СПА трапіла ў жылы дом у Адыгеі10

Прэм'ер Канады: Стары сусветны парадак не вернецца, сярэднім дзяржавам трэба трымацца разам4

Пад Барселонай сышоў з рэек цягнік, загінуў машыніст, дзясяткі людзей паранены2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць