Каля 500 жанчын са штурмам прарваліся з Венесуэлы ў Калумбію, каб наведаць мясцовыя крамы і набыць тавары першай неабходнасці, перадае мясцовае выданне La Opinion.

Жанчыны з горада Урэнья, які мяжуе з Калумбіяй, прарваліся праз мяжу, якая ахоўваецца салдатамі Нацыянальнай гвардыі. Як відаць з роліка, які ў сябе ў твітары апублікаваў экс-прэзідэнт Калумбіі Альвара Урыбе Велес, ваенныя спачатку не пускалі іх, аднак пасля ачапленне удалося прарваць.
Maduro garante de paz de Colombia reprime al pueblo con hambre que pasa a Cúcuta a comprar alimentoshttps://t.co/uKGXxdJHOF
Жанчыны наведалі крамы горада Кукута, яны скуплялі туалетную паперу, муку, алей і іншыя тавары, якія ім цяжка набыць дома з-за дэфіцыту, адзначае The Guardian. Затым яны вярнуліся назад у Венесуэлу, напяваючы гімн сваёй краіны. Дарэчы, учора 5 ліпеня Венесэуэла святкавала Дзень Незалежнасці.
У пачатку чэрвеня побач з палацам прэзідэнта Мадура ў Каракасе прайшла вулічная акцыя, удзельнікі якой крычалі «Мы хочам ежы!». Нацыянальная гвардыя ўжыла супраць іх слезацечны газ.
Венесуэла перажывае цяжкі эканамічны крызіс, які характарызуецца трохзначнай інфляцыяй, недахопам прадуктаў і лекаў, пастаяннымі адключэннем вады і электрычнасці. Мадура абвясціў у краіне надзвычайнае эканамічнае становішча.
Каментары