Грамадства77

«Найлепшы калядны падарунак»: беларуска перамагла бюракратыю і атрымала ў Нарвегіі пашпарт замежніка

Прыблізна год таму ёй адмовілі з фармулёўкай кшталту «Не разумеем, чаму б вам не паехаць у Беларусь і не зрабіць новы пашпарт».

Сваім шчасцем беларуска падзялілася ў сацсетках. Яна кажа, што гэта найлепшы падарунак на Новы год.

Жанчына знаходзіцца ў Нарвегіі па працоўнай візе. Прыблізна год таму ў яе дачкі скончыўся беларускі пашпарт. Сама маці не мае магчымасці паехаць на радзіму, каб зрабіць дзіцяці новы дакумент — бо добра разумее рызыку трапіць за краты.

Таму жанчына вырашыла паспрабаваць атрымаць для дачкі пашпарт замежніка ў Нарвегіі.

— Матывавала неабходнасць атрымаць трэвэл док тым, што я знаходжуся ў спісе «Вясны», была затрыманая ў 2020 годзе. Дадала адказ беларускай амбасады ў Швецыі пра тое, што пашпарт можна атрымаць толькі ў Беларусі. Але тады мы атрымалі адмову.

Беларуска вырашыла не здавацца і падала апеляцыю. Яна кажа, што не звярталася па дапамогу да юрыстаў ці адвакатаў — проста прытрымлівалася стандартнай працэдуры, прынятай у Нарвегіі.

— Пасля адмовы UDI (іміграцыйная служба Нарвегіі) чалавек можа аўтаматычна падаць апеляцыю праз яе сайт. Апеляцыю разглядае ўжо UNE (апеляцыйная рада па справах замежнікаў). Гэта незалежны орган, які правярае рашэнні і можа ці пацвердзіць іх, ці адмяніць.

І вось нядаўна беларуска даведалася, што UNE адмяніла рашэнне UDI. У матывацыйнай частцы было адзначана, што існуюць асаблівыя падставы, якія сведчаць пра неабходнасць выдачы заяўніку пашпарта іншаземца:

«Гэта звязана з абноўленай інфармацыяй пра краіну, згодна з якой для арышту пры ўездзе ў Беларусь пасля знаходжання за мяжой дастаткова вельмі невялікай колькасці даных. Значная частка інфармацыі адсочваецца беларускімі ўладамі і рэгіструецца ў базах даных, якія правяраюцца пры вяртанні. Акрамя таго, пры ўездзе ўлады правяраюць тэлефоны, гісторыю пошуку, паведамленні і падобнае. Ёсць таксама прыклады людзей, якія доўгі час пражывалі за мяжой і неаднаразова ўязджалі і выязджалі з сваёй краіны без праблем, але затым былі арыштаваныя пасля ўезду».

Пашпарт замежніка маленькая беларуска ўжо атрымала. Яе маці лічыць, што ў гэтым вялікая заслуга Офіса Святланы Ціханоўскай:

— Бо год таму нам адмовілі з фармулёўкай кшталту «Не разумеем, чаму б вам не паехаць у Беларусь і не зрабіць новы пашпарт». Хаця ўвесь кейс быў акурат пра тое, чаму. А апеляцыйны орган адмяніў рашэнне праз год з падрабязным разуменнем рэальнай палітычнай сітуацыі ў Беларусі і становішчам людзей, якія выехалі за мяжу.

Пытаннем, каб беларусы ў Нарвегіі маглі атрымоўваць пашпарты замежнікаў, займалася таксама Задзіночанне беларускіх студэнтаў.

Каментары7

  • Сонейка
    21.12.2025
    Віншую!!!
  • Юрась
    21.12.2025
    Парада, ніхто не абяцаў і не абяцае цудоўнай моцы пашпарту Новай Беларусі адразу ж ад моманту яго стварэння. Дзеля гэтага трэба працаваць усім - АПК, КР, НАУ, дыяспарам і ўсім зацікаўленым асобам. Нярэдка атрымліваецца так, што падчас кантактаў з прадстаўнікамі АПК палітыкі заходніх краінаў выказваюць сумневы ў сваечасовасці прызнання гэтага пашпарту, але калі ім тлумачаць масштаб праблемы і прапануюуць рашэнне "тут і зараз" на падставе гатовага пашпарту Новай Беларусі, яны ў адказ пагаджаюцца ў якасці альтэрнатывы спрасціць легалізацыйныя працэдуры для беларусаў з выдачай дакумантаў замежніка, а таксама павялічыць тэрміны іх дзеяння. То бок нават ня будучы дагэтуль нікім прызнаным, пашпарт Новай Беларусі ўжо працуе дзеля паляпшэння становішча беларусаў за мяжой.
    Дарэчы, калісці Павел Лібер распавядаў пра сваю паездку ў складзе дэлегацыі АПК у Косава і гісторыю тамтэйшага пашпарту. І там таксама пачыналася ўсё вельмі складана.
  • Каролина
    27.12.2025
    Так я не поняла, в итоге она получила белорусский паспорт или норвежский? И чем эта информация может помочь остальным, у которых паспорт просрочен, если это был уникальный случай.

Цяпер чытаюць

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава6

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Усе навіны →
Усе навіны

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў6

Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі12

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі5

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў8

Лаўроў угледзеў у Азіі фармаванне мясцовага НАТА і ўжо загадзя яго баіцца4

У беларускія вёскі пачнуць ездзіць фургоны самаабслугоўвання

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава6

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць