Свет1414

Пуцін даў ФСБ два тыдні на пошук спосабу атрымання ключоў шыфравання ў інтэрнэце

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 7 ліпеня пасля падпісання «пакета Яравой» даручыў ФСБ за два тыдні знайсці спосаб перадачы ключоў шыфравання ў інтэрнэце гэтай спецслужбе. Адказным за гэта прызначаны кіраўнік ФСБ Аляксандр Бортнікаў.

«Пакет Яравой» загадвае ўсім «арганізатарам распаўсюджвання інфармацыі», якія выкарыстоўваюць «дадатковае кадаванне» электронных паведамленняў, падаваць у ФСБ інфармацыю, якая дазваляе «дэкадаваць» усё, што спатрэбіцца.

Што пад гэтым маецца на ўвазе, невядома, паколькі кадуецца ўся інфармацыя ў інтэрнэце, а ў шэрагу выпадкаў ключы шыфравання проста нельга нікому перадаць. 

Пры гэтым, паводле «пакету Яравой», усе аператары сувязі могуць быць аштрафаваныя на суму да мільёна рублёў за непадаванне інфармацыі, «неабходнай для дэкадавання».

«Пакет Яравой»  набор законаў, якія пазіцыянуюцца ўладамі як антытэрарыстычныя. Уладзімір Пуцін падпісаў гэтыя законы 7 ліпеня. «Пакет Яравой», апроч іншага, абавязвае аператараў захоўваць усе дадзеныя пра размовы расіян на працягу паўгода  гэтая норма ўступіць у сілу ў 2018 годзе. Пакаранне за непадаванне ключоў шыфравання будзе дзейнічаць ужо ад 20 ліпеня 2016 года.

Набор законаў дэпутата Ірыны Яравой і яе суаўтара, сенатара Віктара Азёрава тычацца не толькі інтэрнэту. У прыватнасці, яны ўводзяць рэальныя тэрміны за неданясенне, а таксама робяць больш жорсткімі пакаранне за публікацыі ў сацыяльных сетках, а па шэрагу артыкулаў зніжаюць ўзрост прыцягнення да крымінальнай адказнасці да 14 гадоў.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

Кучынскі: Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць