Грамадства

Уладзімір Някляеў будзе адзначаць 70 гадоў без дазволу Мінгарвыканкама

Паэт і палітык Уладзімір Някляеў сёння збіраецца адсвяткаваць свой 70-гадовы юбілей чытаннем вершаў у скверы імя Янкі Купалы.

Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку. Падчас імпрэзы адбудзецца прэзентацыя новай кнігі паэта «Толькі вершы».

Разам з юбілярам песні на вершы Някляева ды іншых беларускіх паэтаў праспяваюць Зміцер Вайцюшкевіч і Лявон Вольскі.

На мінулым тыдні Уладзімір Някляеў хацеў узяць дазвол на правядзенне літаратурных чытанняў у скверы імя Янкі Купалы, але атрымаў адмову.

«У заяўцы я напісаў пра даўнюю традыцыю літаратурных чытанняў ля помніка Янку Купалу. Там чыталі свае вершы ў юбілейныя дні Максім Танк, Аркадзь Куляшоў, Пімен Панчанка, Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, маладыя паэты. Традыцыі літаратурных чытанняў існуюць ва ўсіх еўрапейскіх сталіцах, і цяпер мяне з нагоды юбілею запрашаюць у Хельсінкі і Стакгольм, Нью-Ёрк, Вільню і Варшаву. А вось у родным горадзе я госць нежаданы. Спачатку мне перашкаджалі выдаваць вершы, цяпер забараняюць іх чытаць», — сказаў Някляеў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы21

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Усе навіны →
Усе навіны

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў2

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects7

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі28

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце12

Трамп: Мы засяроджаныя на Іране2

Куба паспрабавала перадаць сакрэтны ліст асабіста Трампу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы21

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць