Культура

Як выратаваць адзіны прыватны музей побыту ў Беларусі?

Адзіны ў Беларусі прыватны музей побыту перажывае няпростыя часы.

Музей месціцца ў звычайным жылым доме па вуліцы Лермантава, недалёка ад гістарычнага цэнтра Горадні, паблізу Каложскага парку. Яго заснавальнік Януш Паруліс, патомны гарадзенец і калекцыянер, адкрыў музей фактычна на ўласнай жылплошчы. Там размясцілася першая яго частка. Другая належыць дзяржаве. Яна арандуецца пад музей, ці, хутчэй, склад неацэнных экспанатаў гісторыі нашага горада. Іх так шмат, што ледзь хапае месца ствараць асобныя экспазіцыі. З-за таго, што палова дома належыць дзяржаве, а наведвальнікаў прыходзіць мала, даводзіцца аддаваць за арэнду ўсю пенсію. Часам і больш, даводзіцца прадаваць асобныя экспанаты калекцыі.

«Я стараюся прадаваць толькі тыя рэчы, якіх у мяне па дзве, але і гэта раблю неахвотна, бо прадаюцца яны зусім не за тыя грошы, якіх каштуюць. За бесцань, — прызнаецца Януш. — Калі так працягнецца далей, мне давядзецца ўвогуле адмовіцца ад гэтай задумы і цалкам распрадаць калекцыю».

Відавочна, падобны музей станоўча паўплываў бы на імідж горада. Але дзецішча Януша Паруліса не знаходзіць падтрымкі ні ад прыватных, ні ад дзяржаўных арганізацый. А ім жа закладзены падмурак для стварэння не проста музея, а цэлага музейнага комплексу. На прылеглай да дома тэрыторыі ёсць яшчэ некалькі пабудоў, якія, па разліках уладальніка, маглі б ператварыцца ў галерэю і кафэ.

Звяртаемся да ўсіх неабыякавых людзей! Мы ўжо не просім станавіцца пастаянным спонсарам музея — просім проста набыць у музей квіток за некалькі рублёў. Прыходзьце — і вы не пашкадуеце! Знайдзіце крышачку вольнага часу, і атрыманыя эмоцыі застануцца з вамі на доўгі час!

Шукайце незвычайнае месца для правядзення фотасесій? Нешта незвычайнае, казачнае, што дыхае гісторыяй?

Музей гісторыі побыту гарадзенцаў — беларусаў, палякаў, рускіх, габрэяў — усіх тых, хто некалі жыў і рабіў наша з Вамі сёння! Усе прадметы музея аўтэнтычныя — кожны прадмет мае сваю гісторыю, кожны прадмет можна памацаць, патрымаць у руках ці нават купіць, а некаторыя рэчы можна прымяраць (напрыклад, для таго, каб зрабіць выдатнае сэлфі).

Музей «У Януша» чакае вас: горад Гродна, вул. Лермантава, 25.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць