Рыжанкоў: Калі Лукашэнка дазнаецца, што нехта яго падмануў і ўжывае допінг, у гэтага атлета будуць сур'ёзныя праблемы
Памочнік прэзідэнта Беларусі па спартыўных пытаннях Максім Рыжанкоў на спецыяльнай прэс-канферэнцыі выказаўся наконт адхілення мужчынскай нацыянальнай каманды па веславанні на байдарках і каноэ ад міжнародных спаборніцтваў тэрмінам на адзін год.
«Ці ведае Аляксандр Лукашэнка пра сітуацыю са зборнай? Мы зыходзім з яго даручэння «Вы абавязаныя абараніць нашых атлетаў». Прэзідэнт заўсёды на баку спартсменаў, але вы ведаеце яго стаўленне да допінгу. Калі Аляксандр Рыгоравіч дазнаецца, што нехта яго падмануў і ўжывае допінг, у гэтага атлета паўстануць сур'ёзныя праблемы», — сказаў Рыжанкоў.
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары