Улада1010

КДК: Планшэты дэлегатам Усебеларускага сходу патрэбныя для мабільнасці

Мінгарвыканкам, які абвяшчаў тэндар на закупку планшэтаў для ўдзельнікаў Усебеларускага сходу, пакінуў без разгляду калектыўны зварот грамадзян з нагоды закупкі планшэтаў, бо ён «не адносіцца да кампэтэнцыі Мінгарвыканкама».

Пра гэта гаворыцца ў адказе, які атрымала лідар Хрысьціянска-дэмакратычнага руху, каардынатар БХД па Мінску Вольга Кавалькова.

А ў адказе з Камітэта дзяржкантролю (КДК) паведамляецца, што выдаткі на арганізацыю і правядзенне сходу, у тым ліку на пражыванне дэлегатаў і набыццё для іх сувенірнай прадукцыі рабілася «ў адпаведнасці з зацверджаным каштарысам», а «фактаў выкарыстання бюджэтных сродкаў з парушэннем бюджэтнага заканадаўства не праглядаецца».

У адказе з КДК таксама паведамляецца, што «пакупка планшэтаў і ўручэнне іх дэлегатам Усебеларускага народнага сходу з’яўлялася адным са спосабаў больш мабільнага і эфэктыўнага ўдзелу ў сходзе і выкарыстоўвалася ў якасці інфармацыйнага рэсурсу».

Паводле пункту 1.8 артыкула 22 Закону Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь» дзяржаўны служачы «не мае права прымаць маёмасць (падарункі) або атрымліваць іншую выгаду ў выглядзе паслугі ў сувязі з выкананнем службовых абавязкаў, за выключэннем сувеніраў, якія ўручаюцца пры правядзенні пратакольных і іншых афіцыйных мерапрыемстваў.

Атрыманыя імі пры правядзенні афіцыйных мерапрыемстваў сувеніры, кошт якіх перавышае пяць базавых велічынь, перадаюцца ў даход дзяржавы на рашэнне камісіі, што ствараецца кіраўніком дзяржаўнага органу, у якім дзяржаўны служачы займае дзяржаўную пасаду».

Кожнаму дэлегату — дзяржаўнаму служачаму быў падараваны сувенір у выглядзе планшэта Samsung Galaxy Tab 7.0, прыкладны кошт якога на дату правядзення мерапрыемства складаў 4,1 мільёна недэнамінаваных рублёў, што складае 19,5 базавых велічынь, перадае Радыё Свабода.

У продажы з’явіліся планшэты, якія падаравалі ўдзельнікам Усебеларускага сходу

Каментары10

Цяпер чытаюць

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне9

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

Навукоўцы, магчыма, раскрылі самую старажытную крымінальную справу ў гісторыі чалавецтва2

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць