Улада1010

Клінтан абвінаваціла спэцслужбы Расеі ў хакерскай атацы на сэрвэры яе штабу

Разам з гэтым папракнуўшы Трампа ў сімпатыях да Расіі

Кандыдат у прэзыдэнты ЗША Гілары Клінтан заявіла, што за хакерскай атакай на сэрвэры Нацыянальнага камітэту Дэмакратычнай партыі ЗША (DNC) стаяць расейскія спэцслужбы.

У пятніцу зноў стала вядома, што ўзламаныя кампутарныя сыстэмы, якімі карыстаецца выбарчы штаб кандыдаткі ў прэзыдэнты ЗША ад дэмакратаў Гілары Клінтан.

Прэс-сакратар камітэту Мэрэд Кэлі паведаміла, што адразу ж зьвярнулася да фірмы па кампутарнай бясьпецы CrowdStrike і вядучага судовага сьледчага.

Паводле некаторых дадзеных, да атакі датычная расейская група Fancy Bear, зьвязаная з Галоўным разьведвальным упраўленьнем — ГРУ.

Акрамя таго, Гілары Клінтан абвінаваціла кандыдата ў прэзыдэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа ў тым, што той «дэманструе вельмі трывожнае жаданьне» падтрымаць расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна.

Скандал з кібэратакамі на сэрвэры DNC выбухнуў пасьля публікацыі парталам WikiLeaks амаль 20 тысяч электронных лістоў, напісаных або атрыманых чыноўнікамі камітэту.

WikiLeaks апублікаваў перапіску 22 ліпеня, аднак сама інфармацыя аб узломе сэрвэраў DNC зьявілася месяцам раней.

Раней перадвыбарчы штаб Гілары Клінтан ужо абвінавачваў Расею ва ўзломе сэрвэра і крадзяжы перапіскі DNC з мэтай падтрымкі кандыдата ў прэзыдэнты ад рэспубліканцаў Дональда Трампа.

Пра тое, што Расея ўзломвае амэрыканскія сыстэмы, казаў і прэзыдэнт ЗША Барак Абама.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты13

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

32‑гадовую настаўніцу гісторыі з Мінска асудзілі па палітычнай справе22

У Гродне ноччу гарэла бальніца, больш за 250 пацыентаў і персаналу эвакуявалі

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне33

Святлана Ціханоўская: Амерыканскі трэк вызвалення палітвязняў працягваецца, Трамп ставіў задачу вярнуць 1 300 чалавек

У Магілёве патануў 18‑гадовы хлопец1

Ноччу адбылася наймаштабнейшая балістычная атака на Кіеў4

Тры нафтабазы, папярэдне, гараць у Стаўрапалі і яго ваколіцах пасля ўкраінскай начной атакі2

Медсястра Гомельскага кардыяцэнтра не ўтрымала машыну на дарозе — яе бацька-пасажыр загінуў

Ад каравая ў Расіі да кайданкоў у Маямі: за сэксуальны гвалт арыштаваныя скандальныя браты Тэйт1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты13

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць