У Кітаі выпрабавалі аўтобус, пад якім могуць ездзіць аўтамабілі
У Кітаі прайшлі выпрабаванні гіганцкага аўтобуса Transit Elevated Bus, які не перашкаджае руху легкавых аўтамабіляў, што праязджаюць пад яго дном. Поўнапамерны прататып на электрычнай цязе перасоўваўся па спецыяльным шляху даўжынёй у 300 метраў. Раней паведамлялася, што выпрабавальны палігон будзе даўжэй больш чым у тры разы.
Прататып здольны перавозіць да 300 пасажыраў і рухацца з хуткасцю да 50 км/г. Яго даўжыня складае 22 метры, шырыня — 7,8 метра, вышыня — 4,8 метра. З улікам габарытаў транспартнага сродку, пад ім могуць праехаць толькі легкавыя аўтамабілі вышынёй да 2 метраў.
Прататып Transit Elevated Bus перасоўваецца на 16 гумовых колах і васьмі парах металічных, што рухаюцца па рэйках. У маі прадстаўнікі кампаніі-распрацоўшчыка заявілі, што да з'яўлення дзеючых экзэмпляраў TEB пройдзе каля паўтара года, аднак журналісты, якія бачылі прататып, сумняваюцца ў гэтым.




У той жа час падлічана, што стварэнне шляхоў для TEB абыйдзецца значна танней, чым пабудова метро.
Каментары