Улада3232

Алеся Лагвінца, які зладзіў канцэрт Вольскага, не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты

У дэпутаты балатуюцца і жук і жаба, але акружная выбарчая камісія 8 жніўня адмовіла ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты палаты прадстаўнікоў намесніку старшыні Руху «За Свабоду» Алесю Лагвінцу.

Алесь Лагвінец меў намер балатавацца па Сухараўскай выбарчай акрузе №101. Ён правёў дастаткова яркую кампанію па зборы подпісаў, у яе рамках у Сухараве з канцэртам выступіў Лявон Вольскі, а таксама па раёне раз’язджаў аўтамабіль з нацыянальнымі сімваламі і партрэтам самога Лагвінца. Таксама палітык правёў пікет на кальцавой дарозе.

«Адмовілі ў рэгістрацыі на падставе двух папярэджанняў. Адно было вынесенае за ўлёткі з маім партрэтам, якія палічылі за інфармацыйна-агітацыйны матэрыял. А другое, нібыта за подкуп выбаршчыкаў. Так ацанілі газету «Народная воля», якую мы раздавалі», — кажа Лагвінец.

«Увогуле настрой пазітыўны, хоць не будуць мучыць згрызоты, ці здымацца, ці не здымацца. Рэгістраваць мяне, відавочна, не было ў іх планах. Гэта цалкам палітычнае рашэнне. Мне здаецца, нам атрымалася правесці заўважную кампанію, этапам збору подпісаў трэба, відавочна, карыстацца», — мяркуе намеснік старшыні Руха «За Свабоду».

Лагвінец мае намер абскардзіць рашэнне акружной камісіі аб нерэгістрацыі.

Каментары32

Цяпер чытаюць

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы24

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы

Усе навіны →
Усе навіны

Набокаў ці японская мода? Назва дзіцячых калготак ад Conte выклікала скандал у сацсетках9

МТС расказаў, дзе ў Мінску найхутчэйшы 5G1

Жыхар Кіева голым выпацкаўся ў смалу, каб уначы абрабаваць краму. Адмывалі яго пяць гадзін8

І Украіна, і Расія выразалі з «Чалавека-павука» песню Манетачкі. А што Беларусь?19

У Расіі аб'явілі пра 23‑гадовы прысуд для «польскага шпіёна»4

Сайт, на якім беларусаў вербавалі для вайны з Украінай, знік адразу як пра яго напісалі СМІ2

Памёр акадэмік Анатоль Міхайлаў

Уначы на поўначы і ў цэнтры Беларусі зноў чулі гук беспілотніка

Лукашэнка следам за Трампам падсеў на квашаную капусту19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы24

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць