Надвор'е

Надвор'е на гэтым тыдні — няўстойлівае і з дажджамі

Няўстойлівае надвор'е з кароткачасовымі дажджамі чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

«Большая частка тыдня пройдзе пад знакам атмасфернага фронту, які будзе павольна перамяшчацца з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход», — растлумачыў сіноптык.

У аўторак, 9 жніўня, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, па паўночным захадзе краіны праявіцца ўплыў франтальнага раздзелу. Ноччу ў крайніх паўночна-ўсходніх раёнах, днём па паўночна-заходняй палавіне краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымы навальніцы. Тэмпература ўначы складзе 9-16 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе 24-30 градусаў цяпла, па паўночным захадзе ў дажджах чакаецца плюс 21-23 градусы.

Франтальны раздзел будзе перамяшчацца ўглыб краіны, і ў сераду кароткачасовыя дажджы пройдуць ужо ў заходніх і цэнтральных раёнах, месцамі не выключаны навальніцы. Тэмпература паветра пачне зніжацца і складзе ноччу 10-17 градусаў вышэй за нуль, днём будзе 18-25 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе будзе яшчэ горача — плюс 26-30 градусаў.

У чацвер, 11 жніўня, кароткачасовыя дажджы распаўсюдзяцца на большую частку тэрыторыі краіны, месцамі чакаюцца навальніцы. Тэмпература ўначы складзе плюс 10-17 градусаў, удзень будзе плюс 15-22 градусы, па паўднёвым усходзе прагназуецца 23-29 градусаў вышэй за нуль.

«Далей атмасферны фронт пакіне краіну, але пры гэтым у Беларусь будзе паступаць халаднаватая няўстойлівая паветраная маса са Скандынаўскага паўвострава. З пятніцы па нядзелю месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература ноччу складзе 6-13 градусаў вышэй за нуль, днём будзе 17-24 градусы цяпла, па поўдні будзе цяплей, там чакаецца да плюс 26 градусаў», — паведаміў Дзмітрый Рабаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Латушка перамог усіх на выбарах у Каардынацыйную раду31

Латушка перамог усіх на выбарах у Каардынацыйную раду

Усе навіны →
Усе навіны

У Лагойскім раёне бачылі смерч ВІДЭА2

Гродзенская міліцыя паведаміла пра шпіталізацыю мужчыны з агнястрэльнымі раненнямі3

Пад Мінскам шмат дзе прайшоў град ФОТЫ і ВІДЭА

У Гаазе памёр заснавальнік руандыйскага «Радыё тысячы пагоркаў»7

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі16

МЗС Украіны: Беларусь робіцца саўдзельніцай расійскага ядзернага шантажу2

Беларусь увайшла ў спіс краін свету з самай нізкай нараджальнасцю8

Блогер Улад Бумага выйграў суд за брэнд і ашчадзіў грошы1

На Блізкім Усходзе ёсць краіна, якая ад блакады Армузскага праліва толькі выйграла6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латушка перамог усіх на выбарах у Каардынацыйную раду31

Латушка перамог усіх на выбарах у Каардынацыйную раду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць