Эканоміка33

Мінэнерга накіравала расійскаму боку апавяшчэнне аб рашэнні замяніць корпус рэактара БелАЭС

Міністэрства энергетыкі Беларусі накіравала расійскаму боку апавяшчэнне аб рашэнні замяніць корпус рэактара Беларускай АЭС, паведамляе прэс-служба міністэрства.

«Міжведамаснай камісіяй па ўзвядзенні атамнай электрастанцыі ў Беларусі прынята рашэнне аб замене корпуса рэактара на Беларускай АЭС. Адпаведнае апавяшчэнне Міністэрства энергетыкі накіравала расійскаму боку», — сказана ў паведамленні.

11 жніўня міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык, знаходзячыся з візітам у Цюмені (РФ), заявіў, што Мінск прыняў рашэнне замяніць корпус рэактара для энергаблока БелАЭC. «Ужо рашэнне прынята аб замене», — сказаў ён. Кажучы пра кошт замены абсталявання, міністр адзначыў, што гэта — прадмет перамоў з расійскім бокам.

Паколькі афіцыйных заяў аб замене корпуса рэктара ў дзяржкарпарацыю «Расатам» не паступала, там заявілі, што лічаць заўчасным каментаваць сённяшняе выказванне Патупчыка. У прэс-службе генпадрадчыка будаўніцтва таксама ўдакладнілі, што субпадрадная арганізацыя — ЗАТ «Сезам», якая дапусціла ўзнікненне няштатнай сітуацыі на пляцоўцы пабудовы БелАЭС, не ўваходзіць у структуру дзяржкарпарацыі «Расатам».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць