Даследчыкі з Амерыкі сцвярджаюць, што эфектыўнасць медпрэпаратаў залежыць ад полавай прыналежнасці чалавека. Асабліва гэта павінны ўлічыць жанчыны, якія без кансультацыі лекара прымаюць абязбольвальныя, якія маглі тэставацца толькі на мужчынах.
Як вядома, гены ў палоў адрозніваюцца, як і гарманальны склад. Менавіта з-за гэтай розніцы шматлікія рэчывы ўспрымаюцца жаночым арганізмам інакш, чым мужчынскім. Да таго ж, тэставанні лекаў часцей за ўсё адбываецца на асобінах мужчынскага полу, пацукі гэта, сабакі ці людзі. Жаночыя асобіны не даюць дакладных вынікаў з-за ваганняў гарманальнага складу.
Медыкі лічаць, што прэпарат у выніку падыдзе і жанчынам, але яны не ўлічваюць той факт, што палавыя гармоны прымаюць удзел у вялікай колькасці працэсаў.
-
«А чаму вы прыехалі? Думалі, нараджаць не балюча?» Беларуска расказала дзікую гісторыю пра свае роды
-
З цэнтра горада прыбралі дызельныя аўтамабілі. Праз некалькі гадоў у дзяцей сталі здаравейшыя лёгкія
-
Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе

Каментары