Улада

Пераплаўная Серада

Калі дакладна разьлічыць сярэдзіну ад праваслаўнага Вялікадня да Троіцы, дык яна прыпадзе акурат на сераду. Менавіта ў гэты дзень у вёсках Ніжні Церабяжоў і Верхні Церабяжоў Столінскага раёна, якія знаходзяцца на паўднёвым памежжы Беларусі з Украінай спраўляецца «Пераплаўная Серада». Бадай, гэта адзінае месца ў Беларусі, дзе ў гэты дзень адбываецца хрэсны ход і асьвячэньне крыніцы.




Калі дакладна разьлічыць сярэдзіну ад праваслаўнага Вялікадня да Троіцы, дык яна прыпадзе акурат на сераду. Менавіта ў гэты дзень у вёсках Ніжні Церабяжоў і Верхні Церабяжоў

Столінскага раёна, якія знаходзяцца на паўднёвым памежжы Беларусі з Украінай спраўляецца «Пераплаўная Серада». Бадай, гэта адзінае месца ў Беларусі, дзе ў гэты дзень адбываецца хрэсны ход і асьвячэньне крыніцы. Толькі трэба не спазьніцца, бо ўжо а дзясятай раніцы паломнікі выходзяць з царквы і хуткім крокам накіроўваюцца за вёскі ў забалочаны лясок. Сёлета і мне ўдалося патрапіць на сьвятое для церабяжоўцаў месца.

— Крыніц у гэтых навакольлях было некалькі, але самай ушанаванай стала «крыніца на Запольлі», — кажа сьвятар Аляксандар, настаяцель царквы ў Ніжнім Церабяжове. — Дзесяць гадоў за час маёй службы тут мы зьдзяйсьняем хрэсныя хады.

А царкоўная актывістка Валянціна Мельнікава дапаўняе бацюшку: «Крыніцы пад сто гадоў, а можа і яшчэ болей, бо і нашы дзяды ня помнілі, калі яна зьявілася».

Мясцовае насельніцтва здаўна лічыла крынічную ваду гаючай і ніхто ніколі ня чэрпаў яе без малітвы і ахвяры. Ахвяраю магла быць манэтка, букецік лясных кветак, жменька суніц ці чарніц. Цяпер у слоіку са сьвечкаю ляжаць беларускія грошы, а на крыжы заўсёды зьяўляюцца новыя каляровыя стужкі — іх павязваюць як сымбаль звароту да Ўсявышняга па дапамогу, па здароўе, за сябе ці за іншага. Вось і сёлета, дайшоўшы па хісткай кладачцы да крыніцы, многія жанчыны дружна абвязвалі атласнымі стужкамі крыж і слупы надкрынічнага шатра.

— Кожны дзень я змочваю вочы гэтай вадою і стала лепей бачыць, — сьпяшаецца паведаміць старэйшая ўдзельніца паломніцтва і абраду асьвячэньня 88‑гадовая Тацьцяна Лугіна. Яна вяртаецца дадому з двухлітровай пластыкавай бутэлькай асьвечанай вады.

Яшчэ да сьвятара Аляксандра Пашкевіча да крыніцы ў Запольлі таксама хадзілі. З папярэднімі сьвятарамі, якія аднаўлялі царкву пасьля доўгіх гадоў перасьледу рэлігіі. А ў тыя атэістычныя часы да яе прыходзілі патаемна, баючыся наступстваў. Урачыстага выгляду ў крыніцы не было, месца заставалася запушчаным, дзічэла. Але «народным» яно ўсё ж было. Хоць зрэдку, але зьяўляліся стужкі і ручнікі, а то і абразок са сьвечкамі. Вось куды сапраўды «не зарастала народная сьцяжына». З «адлігаю» да рэлігіі вакол крыніцы ўзьвялі плот, паўстаў крыж.

— Цяпер крыніцу па‑новаму абсталявалі церабяжоўскія лесьнікі, — з удзячнасьцю канстатуе айцец Аляксандар, — ён хрысьціцца і просіць за іхняе даўгалецьце.

Я бачыў шмат крыніц у Беларусі. Церабяжоўская — адна з найпрыгажэйшых.

Анатоль Кляшчук, фота аўтара, «Звязда»

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі12

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім17

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»28

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць