Улада3535

Колькі зарабляюць, дзе жывуць і на чым ездзяць кіраўнікі рай- і аблвыканкамаў

Парламенцкія выбары — гэта рэдкая магчымасць у сённяшняй Беларусі зазірнуць у жыццё чынавенства. Многія начальнікі адпраўляюцца балатавацца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, таму хочуць яны ці не, але абавязаныя падаць інфармацыю аб сваіх даходах, а таксама маёмасці.

Паглядзім, як жыве раённае і абласное кіраўніцтва краіны.

Па Палескай выбарчай акрузе №43 вылучаецца старшыня Ельскага райвыканкама Леанід Пісанік. Апроч Ельскага раёна, у акругу ўваходзяць Лельчыцкі, Нараўлянскі і частка Мазырскага раёна.

Пісаніку 59 гадоў, ён родам з Мазыра. У савецкі час будаваў сабе кар’еру ў якасці вайскоўца. Толькі ў 1997 сышоў з службы ў чыноўнікі. Ад 2011 года ўзначальвае Ельскі райвыканкам.

Варта адзначыць, што Леанід Пісанік з’яўляецца членам Камуністычнай партыі Беларусі.

За мінулы год чыноўнік зарабіў звыш 279 мільёнаў недэнамінаваных рублёў. Гэта каля 23,3 мільёнаў у месяц. Сярэдні заробак па Ельскаму раёну, паводле дадзеных Белстата, складае 4,8 мільёны рублёў. Гэта адзін з найбяднейшых раёнаў краіны.

У самім Ельску Пісанік маёмасці не мае. Затое ў яго ёсць дастаткова прасторная кватэра на 84,39 кв.м. у Мазыры.

Ездзіць прадстаўнік вертыкалі на Suzuki xl7, 2007 года выпуска.

Сярод канкурэнтаў Пісаніка ёсць фермер, аператар аўтаматычных ліній і пенсіянер. Дык вось ні ў каго з іх сярэдні даход за месяц не перавышаў 3 мільёнаў рублёў.

З Ельска пераходзім у недалёкія Калінкавічы. Па мясцовай акрузе №41 вылучаецца старшыня Мазырскага райвыканкама Яўген Адаменка.

Яму 56 гадоў, нарадзіўся ў вёсцы Лубень Нараўлянскага раёна. Скончыў сельскагаспадарчы інстытут. Да Мазыра быў кіраўніком Калінкавіцкага райвыканкама.

Даходы Адаменкі летась склалі 360 мільёнаў рублёў. Гэта значыць, што ў сярэднім у месяц ён зарабляў каля 30 мільёнаў. Сярэднія заробкі па Мазырскім раёне складаюць 6,8 мільёнаў, дзякуючы нафтаперапрацоўчаму заводу.

Пазначана, што ў маёмасці Адаменкі таксама маецца прыватны дом у Калінкавічах, але плошча не пазначаецца.

На Віцебшчыне дэпутатам па Сенненскай акрузе хоча стаць старшыня Дубровенскага райвыканкама Анатоль Лукашоў.

Ягоны даход у 2015 годзе склаў 227 мільёнаў рублёў, то бок у месяц ён атрымліваў каля 19 мільёнаў.

Ва ўласнасці кандыдата таксама маецца прыватны дом у Дуброўне плошчай 142 м.кв., а таксама сціплы аўтамабіль Audi A6 2000 года выпуску.

Ёсць сярод вылучэнца і адна намесніца старшыні райвыканкама — маладзечанскага. Гэта Людміла Канановіч. Яе даход склаў звыш 191 мільёна рублёў, гэта значыць менш за 16 мільёнаў на месяц.

У спадарыні Канановіч таксама маецца кватэра ў Маладзечне плошчай 52 м.кв., а таксама дачны домік у Смаргонскім раёне.

Цяпер зірнем, колькі зарабляюць на ўзроўні намеснікаў старшынь у аблвыканкамах.

Па Рэчыцкай выбарчай акрузе вылучаецца намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Баляслаў Пірштук.

Яму 57 гадоў, родам з вёскі Пірштукі Ляхавіцкага раёна. Працоўную кар’еру будаваў у Светлагорскім раёне, дзе займаў розныя пасады ў выканаўчым камітэце. Адметна, што ў той самы час у Светлагорску працавалі сённяшні віцэ-прэм’ер Уладзімір Патупчык і былы старшыня Гомельскага аблвыканкама і КДК Аляксандр Якабсон.

У аблвыканкаме Пірштук зарабіў летась 320 мільёнаў рублёў, больш за 26 мільёнаў у месяц.

Таксама ў маёмасці Пірштука дом у Гомелі з плошчай 187 кв.м., а таксама аўтамабіль Аўдзі А4, 2014 года выпуска.

Намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык вылучаецца кандыдатам па Баранавіцкай сельскай акрузе №7. Адметна, што ён вылучаны шляхам вылучэння калектывам Ляхавіцкай цэнтральнай бальніцы.

Даходы Цупрыка складаюць 432 мільёны рублёў. Аднак у дадзеных адразу пазначаецца, што 130 мільёнаў — гэта продаж паловы кватэры.

Яшчэ 8,7 мільёнаў — гэта крэдыт ад «ХоўмКрэдытБанка». Цікава, на што не хапала грошай чыноўніку.

У маёмасці Цупрыка маецца аўтамабіль «Нісан-Кашкай», 2010 года выпуска.

Узяў крэдыт таксама кіраўнік справаў Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Іван Маркевіч. Ягоны крэдыт у «Беларусбанку» склаў аж 150 мільёнаў рублёў.

Іван Маркевіч злева.

Калі адняць крэдыт, то сярэдні даход Маркевіча складае каля 22 мільёнаў у месяц. У яго валоданні ёсць вялікая кватэра ў Мінску (100 кв.м.), а таксама дом у Валожыне (198 кв.м.).

Таксама Маркевіч пазначыў у валоданні матацыкл «Ява», 1987 года. Вылучаецца Маркевіч па Маладзечанскай сельскай акрузе.

Каментары35

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба13

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

З 1 сакавіка ГЦ Green City уводзіць платную начную стаянку

Адной з галоўных цэляў першай хвалі ўдараў па Іране былі лідары ісламскай рэспублікі7

У нядзелю чакаецца да +15. Надвор'е на першыя дні вясны1

Трамп: Калі мы скончым, вазьміце ўладу над сваім урадам. Ён будзе вашым14

Шпакоўскі: Жадаем Ірану мужнасці і стойкасці57

Ізраіль і ЗША рыхтуюцца да шматдзённага канфлікту з Іранам

Як асвоілася Святлана Ціханоўская ў Варшаве і ці ўжо пайшла на бокс? Распыталі11

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране60

Цэны на какава-бабы абваліліся. Але ці патаннее шакалад?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба13

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць