Спорт11

Апошні дзень Алімпіяды і апошні медальны шанец для Беларусі

Сёння, у апошні дзень Алімпіяды-2016, на арэнах Рыа будуць разыграны апошнія 12 камплектаў узнагарод з 306. Рэальныя шанцы падняцца на алімпійскі п'едэстал мае зборная Беларусі па мастацкай гімнастыцы ў групавых практыкаваннях.

Reuters.com

У кваліфікацыі беларускія грацыі (Ганна Дудзянкова, Марыя Кадобіна,Валерыя Пішчэліна. Арына Цыцыліна, Марыя Кацяк) занялі трэцяе месца ўслед за камандамі Іспаніі і Расіі. Пачатак у 17:00.

Медалісткі Алімпіяды-2016 вызначацца ў фінале па суме двух практыкаванняў - з 5 стужкамі (пачатак у 17.00), а таксама з 3 булавамі і 2 абручамі (17.50).

***

Таксама сёння пройдзе мужчынскі марафон, дзе выступяць Уладзіслаў Прамаў і Сцяпан Рагаўцоў.

Пакуль у беларусаў 9 узнагародаў: адна залатая, чатыры сярэбраныя і чатыры бронзавыя. Зборная адкацілася на 40-ы радок у неафіцыйным заліку. У Азербайджана 39-е месца: 1 залатая, чатыры сярэбраныя і 10 бронзавых.

Нагадаем, што ўзнагароды для Беларусі заваёўвалі:

Золата (Уладзіслаў Ганчароў — батут),

чатыры срэбры (Марыя Мамашук — вольная барацьба, Іван Ціхан — молат, Дар'я Навумава і Вадзім Стральцоў — цяжкая атлетыка),

і чатыры бронзавыя ўзнагароды (Аляксандра Герасіменя — плаванне; Марына Літвінчук/Маргарыта Махнева/ Надзея Ляпешка/ Вольга Худзенка — байдарка; Джавіт Гамзатаў — грэка-рымская барацьба; Ібрагім Саідаў — вольная барацьба).

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Усе навіны →
Усе навіны

Гібралтар адкрыў мяжу з Іспаніяй. Што гэта азначае для беларусаў і ці патрэбная цяпер брытанская віза2

Вячаслаў Даніловіч, які ганіў бел-чырвона-белы сцяг і хваліў Сталіна, стаў адным з кіраўнікоў Акадэміі навук9

Кот Лары на ганку Даўнінг-стрыт, 10 сустракае новага гаспадара ФОТАФАКТ6

Спакуснік з Каўказа пад выглядам «спецназаўца ГРУ» метадычна дурыў беларускую турыстку5

У беларускі ў пашпарце адарвалася палоска перад першай старонкай. Што кажуць у Дзяржпагранкамітэце

У постапакаліптычным вестэрне Guns of Eschaton будзе беларуская мова. Лакалізацыю прафінансавалі два беларусы3

Лідар Нікарагуа пасля 30 гадоў кіравання паабяцаў адмяніць выбары14

Месі вырашыў завяршыць кар'еру ў зборнай3

У Ліпецку пасля атакі УСУ ўзнік пажар на тэрыторыі прамысловых прадпрыемстваў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

«Я не сустракаў ніводнага вайскоўца, хто б не паважаў Драпатага»: на чале УСУ стаў камандзір новага пакалення. Што ўяўляе сабой Міхаіл Драпаты?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць