Здарэнні77

Сям'я мінчукоў паехала адпачываць у Расію і знікла

Інфармацыю пра гэта распаўсюдзілі ў сацыяльных сетках валанцёры пошукава-выратавальнага атраду «Анёл».

Паводле паведамлення, 45-гадовы Хачатур Закаран, яго 37-гадовая жонка Наталля і іх дзеці (Юра — 2 гады, Тыгран — 9 гадоў, Элеанора — 11 гадоў) выехалі ў Мінска 17 жніўня на аўтамабілі Volkswagen Caddy. У той дзень пасля 17.00 яны павінны былі перасекчы беларуска-расійскую мяжу, аднак з моманту выезду Закараны перасталі выходзіць на сувязь з роднымі і дагэтуль нічога не вядома пра іх лёс.

Закаран Наталля Уладзіміраўна нарадзілася 14 лістапада 1979 года, яе рост 165, нармальны целасклад, валасы чорныя, вочы карыя. Была апранутая ў цёмна-сінія вузкія джынсы, цёмна-сінюю майку на брэтэльках, кароткую белую вятроўку з яркімі кветкамі спераду.

Закаран Хачатур Давідавіч нарадзіўся 22 лістапада 1971 года, яго рост прыкладна 175 см, целасклад поўны, валасы кароткія чорныя, вочы карыя. Быў апрануты ў сініюю майку, джынсавыя капры (падоўжаныя шорты) блакітнага колеру, бежавыя макасіны.

Усіх, хто мае інфармацыю пра зніклых, просяць тэлефанаваць валанцёрам-выратавальнікам па нумары +375 33 6666 033 або ў міліцыю па нумары 102.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду3

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму мужчыны высыпаюцца, а жанчыны не высыпаюцца за той жа час?1

Што з 23‑гадовым добраахвотнікам і былым палітвязнем Ціханам Клюкачом? Вось што вядома на гэты момант2

Вялікабрытанія дазволіла імпарт дызельнага і авіяцыйнага паліва з расійскай нафты

У Беларусі створаць турыстычны сімвал краіны6

Спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан пагаліўся налыса, бо яўка на выбарах склала менш за 5000 чалавек20

«Ужо і па Еўропе небяспечна падарожнічаць». Беларуска, якую затрымалі ў Італіі па запыце Мінска, вярнулася да сям’і ў Польшчу

У Маскоўскай вобласці пачаўся гіганцкі пажар — дым і полымя відаць за дзясяткі кіламетраў4

Англійскі футбольны клуб дыскваліфікавалі за шпіянаж за супернікамі1

Паслухайце песню «Зямля бацькоў», якую на «Фестывалі надзеі» выконвалі тройчы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду3

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць