Грамадства66

У Нью-Ёрку прайшоў футбольны матч Беларусь — Украіна

У нядзелю на адной з пляцовак Брукліна адбылася таварыская гульня па футболе між беларускай зборнай Нью-Ёрка і зборнай «Украінскі Нью-Ёрк».

Гульня была асабліва напружанай. Граць было цяжка з-за спякотнага надвор’я, але ўсё роўна з беларускага боку было шмат нападаў у першым тайме, нашыя хлопцы ў асноўным гулялі на палове супернікаў, шмат разоў атакавалі вароты украінскай каманды і было нямала нервовых момантаў.

Заўзятары шчыра падтрымлівалі свае каманды. Нягледзячы на пякучае надвор'е ў нядзелю сабралася шмат людзей, прынеслі сцягі, спявалі песні, і несупынна крычалі: «Беларусы наперад!». Украінская каманда больш прафесійная і сённяшнім складам гуляе дастаткова даўно, беларуская зборная пачала трэніроўкі толькі пару месяцаў таму, але на сяброўскім паядынке паказалі цікавую і высокага ўзроўню гульню.

Першы тайм не адзначыўся галамі, але ўжо на 12-й хвіліне другога тайма украінцы прабілі абарону беларускай каманды і ім ўдалося забіць першы гол. Хутка паследавала контратака беларусаў, і Дзмітры Трындзюк забіў першы гол украінскай камандзе. Затым быў гол ад каманды супернікаў.

І больш беларускай зборнай забіць не атрымалася, хоць і былі спрэчныя моманты.

Усё ж сяброўская сустрэча каманд скончылася з лікам 2:1 з перавагай украінцаў.

Зараз беларуская зборная Нью-Ёрка плануе наступную гульню і жадаюць узяць рэванш у «Украінскага Нью-Ёрка».

Гэта быў гістарычны матч, бо з часу аб’яўлення Беларусі незалежнай рэспублікай - гэта была першая гульня сапраўднай беларускай зборнай Нью-Ёрка (Belarusian New York).

У зборную беларусаў увайшлі Даніла Зоры (галкіпер), Андрусь Асадчы (капітан), Вячаслаў Аднавораў, Ілля Куніцкі, Дзмітры Трындзюк, Павел Суарэз, Дзяніс Шкураценка, Антон Іллюшчанка, Віктар Юркін, Сяргей Халадзінскі, Дзмітры Кергет, Ілля Пісарэўскі, Аляксандар Солад, Ігар Маханёк. Гэта імёны нашых бруклінскіх зорак. Чакаем іх наступныя гульні і верым у іх перамогу!

Каментары6

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Усе навіны →
Усе навіны

Губазікаўцы заявілі пра затрыманне нацыстаў-паганцаў з БЧБ-сімволікай19

Дзяўчына на каньках пракацілася па тратуарах Гомеля ВІДЭА1

Маршрутка ўрэзалася ў пераход метро ў цэнтры Мінска1

Як планавалася сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага і што будзе далей? Расказвае Вячорка6

У Белым доме павесілі сумесную фатаграфію Пуціна і Трампа22

У Вільні ўчора прызямліўся кантрабандны шар з беларускімі цыгарэтамі1

У чацвер на мяжы з Польшчай для фур адкрыюць новую зону чакання памерам з 30 футбольных палёў

Фядута расказаў, як аднойчы ў калоніі яго вялі на «расстрэл». А аказалася, на сустрэчу з Марзалюком10

Даклад CSIS: Расія страціла на вайне забітымі і параненымі 1,2 млн чалавек, Украіна — да 600 тысяч5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць