Свет2222

60-гадовых палітыкаў-ісламістаў заспелі за пазашлюбным сэксам на мараканскім пляжы

У Марока дваіх палітыкаў, якія выступалі за традыцыйныя мусульманскія каштоўнасці, заспелі за сэксам на пляжы, піша New York Post. У інтымны момант пара была заўважаная ў салоне прыпаркаванай на ўзбярэжжы машыны за 25 кіламетраў ад горада Касабланка.

63-гадовы мула Амар Бенхамад і 62-гадовая Фаціма Неджар з'яўляюцца віцэ-прэзідэнтамі руху «Ісламскае адзінства і рэформы» (MUR) — ідэалагічнага крыла Партыі справядлівасці і развіцця.

У зваротах да моладзі абое неаднаразова заклікалі да чысціні і ўстрымання, выступаючы супраць сэксу да шлюбу і здрады законным мужу і жонцы. Фаціма, у прыватнасці, праз сацсеткі рэкамендавала студэнткам «не паддавацца спакусе распусты». Палітык заўсёды насіла традыцыйныя мусульманскія строі.

Мужчыну і жанчыне было прад'яўленае абвінавачванне ў адзюльтэры, паколькі пазашлюбны сэкс з'яўляецца крымінальна пакаральным дзеяннем у Марока (тэрмін пазбаўлення волі — да аднаго года). Бенхамаду таксама ставяць у віну спробу подкупу службовых асоб.

У якасці апраўдання жанаты бацька семярых дзяцей мула Амар распавёў, што знаходзіцца з аўдавелай маці шасцярых дзяцей Фацімой у грамадзянскім шлюбе, а з законнай жонкай не жыве.

Прадстаўнікі MUR заявілі, што ўчынак аднапартыйцаў супярэчыць каштоўнасцям арганізацыі.

У сваю чаргу, закаханыя выказалі здагадку, што сталі ахвярай палітычных інтрыг напярэдадні парламенцкіх выбараў, якія пройдуць у кастрычніку 2016 года.

Партыя справядлівасці і развіцця — адна з найбуйнейшых палітычных партый Марока. Паўстала ў сярэдзіне 1960-х як палітычнае крыло «Братоў-мусульман», пад сучаснай назвай вядомая з 1998 года. Выйграла выбары 2011 года з ісламісцкай праграмай, якая прадугледжвае, у прыватнасці, кансерватызм у сацыяльнай палітыцы.

Каментары22

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране10

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраільскія СМІ: ядзерны рэактар у іранскім Натанзе знішчаны дашчэнту12

Каму з беларускіх дзяцей нельга вучыцца за мяжой? Мінадукацыі пракаментавала нашумелы закон3

Прапагандыст Ігар Тур вырашыў перасяліцца бліжэй да Астрашыцкага Гарадка19

Ціханоўская пра кейс Мельнікавай: Сітуацыя страшная32

У Польшчы затрымалі афганца, які думаў, што ён у Парыжы. Так яму сказаў праваднік, што суправаджаў ад мяжы Беларусі3

Якія часы, такія і прэзенты: у беларускіх аптэках можна набыць падарункавыя сертыфікаты1

Ізраіль задзейнічаў для ўдараў па Іране 200 самалётаў2

Іран запусціў 100 дронаў па Ізраілі3

Трамп адрэагаваў на авіяўдары Ізраіля па Іране2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране10

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць