Аўто55

BMW з Дагестана прадаюць у інтэрнэце з няўмела падробленым нумарам Гродзенскага рэгіёна

Хваля крадзяжоў аўтамабільных нумароў у Гродне ўжо даўно сышла. У горадзе ўжо даўно не з'яўляліся заезджыя гастралёры, якія па начах палявалі на непрымацаваныя нумарныя знакі. Вядома, што ўсе яны потым асядалі ў паўднёвых рэгіёнах Расіі, тым самым даючы магчымасць ашуканцам пазбягаць штрафаў за парушэнне ПДР і прадаваць аўто з відазмененымі vin-нумарамі.

Так, на Авіта ў продажы сустрэлася BMW 5-series з гарадзенскімі нумарамі. І стала зразумела, чаму нумары перасталі красці: іх пачалі па-майстэрску падрабляць, піша Autogrodno.by.

— Пад дадзеным рэгістрацыйным знакам ў Гродне ездзіць зусім іншы аўтамабіль, зусім іншага класа, — распавялі ў ДАІ вобласці. — Тут жа відаць, што і шрыфт, і таўшчыня лічбаў зусім адрозныя ад нашых ДАСТаў. Нумарныя знакі падробленыя.

Вядома, што нават гродзенцы, якія жывуць у Маскве, робяць копіі сваіх нумароў, каб не баяцца, што іх скрадуць. Выраб нумароў абыходзіцца ў 50 у.а. Вядома, працэдура не афіцыйная і можна рабіць як копію свайго нумара, так і любога іншага.

— У Расеі мяне ўжо не раз спынялі супрацоўнікі ДАІ з капіяванымі нумарамі і не заўважалі ніякай розніцы. Адзінае, чым яны адрозніваюцца, дык гэта тым, што ў арыгінала часцей паўтараюцца «вадзяныя» знакі BY, — заўважыў чытач, які жыве ў Маскве.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная16

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп вымушана спыняе рэйды супраць імігрантаў у сельскай гаспадарцы і гатэльным бізнэсе3

Навукоўцы знайшлі просты спосаб паспрыяць росту раслін — музыка, але не кожная20

Ryanair будзе штрафаваць пасажыраў, якія парушаюць парадак1

У Гомелі 7 гадоў таму пабудавалі прыбіральню ледзь не за мільён даляраў. Як у ёй цяпер?4

У Дубаі загарэўся 67-павярховы хмарачос3

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Лукашэнка парэкамендаваў беларусам не налягаць на бульбу13

Ізраільцянам прыходзяць шпіёнскія паведамленні ад карэспандэнткі АНТ10

Усплёскі заказаў піцы каля Пентагона маглі сведчыць пра будучую атаку на Іран9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная16

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць