Улада

Перад Днём горада мінская міліцыя будзе пераведзена на ўзмоцнены варыянт службы

Увесь склад сталічнай міліцыі яшчэ да пачатку святкавання Дня Мінска і прымеркаванага да яго Мінскага паўмарафону, якія пройдуць 3 і 4 верасня, будзе пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы з кругласутачнай аховай.

Пра гэта заявіў 30 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік начальніка ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі ГУУС Мінгарвыканкама Андрэй Бакач.

«У месцах правядзення святочных мерапрыемстваў будзе працаваць ўзмоцненая ахова», — паведаміў прадстаўнік міліцыі.

Паводле яго слоў, месцы масавых мерапрыемстваў будуць агароджаныя, праход да іх будзе ажыццяўляцца праз кантрольна-прапускныя пункты. Бакач паабяцаў, што такіх КПП будзе дастаткова для бесперашкоднага пропуску гараджан да месцаў масавых мерапрыемстваў.

Ён нагадаў, што на масавыя мерапрыемствы не будуць прапускаць людзей у стане алкагольнага і наркатычнага ап'янення. Удзельнікаў святаў будуць правяраць на наяўнасць халоднай і агнястрэльнай зброі, выбуховых рэчываў, муляжоў або імітатараў зброі, боепрыпасаў. Забаронена таксама праходзіць з «прадметамі, здольнымі нанесці цялесныя пашкоджанні», з веласіпедамі і свойскімі жывёламі.

«Грамадзяне павінны мінімізаваць колькасць ручной паклажы, у тым ліку вялікіх памераў. Каля Палаца спорту будуць размешчаны камеры захоўвання, куды будзе магчымасць здаць вялікую ручную паклажу, заплечнікі і сумкі», — сказаў Бакач.

Ён таксама адзначыў, што для пазбягання чэргаў каля КПП лепш прыйсці загадзя — за 20—30 хвілін да пачатку мерапрыемстваў.

Як паведамілі прадстаўнікі МНС і медыцынскай службы, на свяце будуць дзяжурыць падраздзяленні МНС і брыгады хуткай медыцынскай дапамогі. На Мінскім паўмарафоне таксама будуць дзяжурыць валанцёры з ліку студэнтаў апошняга курсу медуніверсітэта.

Нагадаем, асноўныя падзеі святкавання 949-годдзя Мінска пройдуць 3 верасня і будуць сканцэнтраваны на пляцоўцы каля Палаца спорту і ў Верхнім горадзе. Завершыцца дзень музычна-піратэхнічным феерверк-шоу (пачатак а 22 гадзіне).

Каментары

Цяпер чытаюць

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава адказала, ці праўда, што яна схуднела да 45 кг у калоніі12

Маразы адступяць у чацвер

Севярынец звярнуўся да Калеснікавай: Маша, ты наша!22

Наўседа: Я буду сярод тых, хто найбольш жорстка патрабуе падаўжэння санкцый ЕС супраць Беларусі7

Міліцыя знайшла нечаканую нагоду аштрафаваць мінчука за ролік у сацсетках8

Ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»6

Найхаладней гэтай ноччу было на Палессі, але мінімум не пабіты

У Мінсувязі патлумачылі, чаму так і не адмянілі роўмінг з Расіяй3

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць