Культура55

Памёр стваральнік Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы Іван Лучыц-Федарэц

Беларускі мовазнаўца, кандыдат філалагічных навук Іван Лучыц-Федарэц памёр у Мінску 14 верасня, не дажыўшы месяц да 78 год. Час і месца пахавання будуць названыя пазней.

Іван Іванавіч Лучыц-Федарэц нарадзіўся ў вёсцы Акрутнае Драгічынскага раёна ў 1938 годзе, пасля 1 класа пераехаў з сям’ёй у Драгічын. Пасля школы паступіў у Львоўскі ўніверсітэт імя Івана Франка на чэшскае аддзяленне. Спачатку працаваў у турыстычным агенцтве. За чэшскай авалодаў польскай, славацкай, сербскай і іншымі мовамі. Праз валоданне шматлікімі мовамі быў запрошаны ў Інстытут мовазнаўства пры беларускай Акадэміі навук, дзе працаваў да самай пенсіі. Стаў вядомым даследчыкам у Еўропе.

Асноўная ягоная праца — шматтомны Этымалагічны слоўнік беларускай мовы, над якім ён працаваў разам з іншымі мовазнаўцамі, выданне яго вядзецца з 1978 года і працягваецца дагэтуль (на сёння выйшла 13 тамоў, апошні — да літары Т). Для складаньня такога слоўніка якраз спатрэбіліся веды шматлікіх, не толькі славянскіх моваў.

Акрамя таго, Іван Лучыц-Федарэц удзельнічаў ва ўкладанні перакладных слоўнікаў (у тым ліку беларуска-латышскага, латышска-беларускага слоўніка), пісаў разнастайныя артыкулы на этымалагічныя тэмы (у тым ліку пра родную, драгічынскую гаворку), быў суаўтарам шэрагу кніг (у тым ліку «Лексікі Палесся ў прасторы і часе»), браў удзел у стварэнні «Лексічнага атласа беларускіх гаворак».

Ад 1995 года быў адным з заснавальнікаў, актыўным удзельнікам і старшынём мінскага аддзялення Заходнепалескага навукова-краязнаўчага таварыства.

«Быў цудоўны чалавек, меў добрыя стасункі з людзьмі, з супрацоўнікамі, — кажа яго сябар, лінгвіст і гісторык Фёдар Клімчук. — Пасля таго, як ён адышоў, я паведамляў многім людзям пра гэта — многія плакалі».

«На такіх, як Іван Іванавіч, трымалася ўся навука — нягучна, спакойна, але грунтоўна», — заявіў з нагоды смерці Івана Лучыца-Федарца прафесар Аляксандр Дулічэнка з Тарту.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Як склаўся лёс інтэрнацыянальных дзяцей, якіх выхоўвалі ў Жодзіне ў першым у Беларусі доме дзіцячага тыпу?

Як склаўся лёс інтэрнацыянальных дзяцей, якіх выхоўвалі ў Жодзіне ў першым у Беларусі доме дзіцячага тыпу?

Усе навіны →
Усе навіны

Навошта ў хрушчоўках рабілі акно з ванны ў кухню14

Лукашэнка паляцеў з Расіі ў азіяцкае турнэ17

Мінск плавіцца ад спякоты. Глядзіце, што робіцца на гарадскіх пляжах29

Алімпіядніка з Рэчыцы, які вучыўся ў БДУІР, асудзілі па справе Гаюна7

У Мінску 84‑гадовая пенсіянерка пабегла на чырвонае святло і трапіла пад колы3

«Нас у групе было 240. У палоне — сямёра. Астатнія двухсотыя». Андрэй з Віцебска, той самы чалавек-адкрывачка стаў адным з сямі шчасліўцаў18

Шульман пра Лукашэнку на Валдаі: Нешта там адбываецца, чаго не было раней19

Што пагражае беларусам, калі дзіця застанецца адно ў машыне ў спякоту2

Беларусы ў Варшаве з размахам адзначылі Купалле. Далучылася і Ціханоўская10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс інтэрнацыянальных дзяцей, якіх выхоўвалі ў Жодзіне ў першым у Беларусі доме дзіцячага тыпу?

Як склаўся лёс інтэрнацыянальных дзяцей, якіх выхоўвалі ў Жодзіне ў першым у Беларусі доме дзіцячага тыпу?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць