Славуты галівудскі акцёр ганконскага паходжання Джэкі Чан ляціць у Мінск: 23 лістапада ў Палацы спорту будзе паказана ягонае шоу «Dragon Kong». У планах акцёра ёсьць цікавы пункт: сустрэча з першымі асобамі дзяржавы.
«Проста ў райдэры напісана! — пацвярджае прадстаўнік арганізатара шоу у Мінску — дзяржаўнай установы «Музычная капела «Санорус» — Павел Якаўлевіч. — Ён прылятае на сваім уласным самалёце, у аэрапорце яго мусіць сустракаць ці прэм’ер-міністр, ці прэзідэнт.
Гэта сур’ёзна: Джэкі Чан жа зорка сусветнага маштабу. Цяпер гэтае пытанне прапрацоўваецца. Мы былі ў кітайскім пасольстве. Калі яны нам не змогуць дапамагчы, пойдзем у Адміністрацыю прэзідэнта. Думаю, Аляксандр Рыгоравіч будзе шчаслівы пабачыцца з Джэкі Чанам. Калі пабачыўся з Сігалам, чаму ж не з Джэкі?»
Каментары