Грамадства33

Мінінфармацыі патлумачыла, чаму ў Беларусі пакуль не будуць забараняць сацсеткі

Усё дзеля дзяржаўных СМІ.

Беларусь пакуль не будзе цалкам забараняць сацыяльныя сеткі, праз якія «распаўсюджваецца дэструктыўная інфармацыя», сказаў першы намеснік міністра інфармацыі краіны Андрэй Кунцэвіч.

Паводле яго слоў, зараз ведамства не ідзе на радыкальныя крокі па блакаванні канкрэтных сацыяльных сетак цалкам — толькі асобныя акаўнты і матэрыялы прызнаюцца экстрэмісцкімі і доступ да іх блакуецца.

«Выдатна разумеем, што сёння на гэтых пляцоўках працягваюць працаваць, хай і з пэўнымі абмежаваннямі, нашы дзяржаўныя СМІ, а значыць, мы маем магчымасць выхаду на досыць шырокую аўдыторыю», — адзначыў Кунцэвіч у эфіры тэлеканала СТБ.

Ён праінфармаваў, што ў Беларусі дзейнічае спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, які ў сапраўдны момант налічвае 6565 пазіцый. Пры гэтым каля дзвюх тысяч матэрыялаў былі ўключаныя ў гэты пералік у 2024 годзе.

Каментары3

  • Штолле
    26.11.2024
    Кунцевич, хватит деградировать. Соберись.
  • даведка
    26.11.2024
    Livejournal не социальная сеть, иначе почему тогда её заблокировал Мининформ?!
  • даведка
    27.11.2024
    При заходе с белорусского ip-адреса на https://solnzepodobny.livejournal.com

    Ошибка 451

    На территории вашей страны просмотр этой страницы запрещен действующим законодательством.

Цяпер чытаюць

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў54

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча прапанавала НАТА пачаць збіваць расійскія ракеты над тэрыторыяй Украіны4

Расіяне паставілі ў Гомелі помнік былому ўладальніку горада — але пакуль не той, які анансаваўся14

Колькасць новых выпадкаў ВІЧ у Беларусі змяншаецца, а прагнозы на будучыню пазітыўныя1

Аўтар бестселераў №1 па версіі The New York Times выдаў новы раман. І ён ужо ёсць па-беларуску4

Былы дырэктар Магілёўскага музея прапанаваў новы варыянт герба Магілёва, без «Пагоні» ФОТА6

Букет ружаў у мінчанкі стаў вянуць праз дзве гадзіны пасля дастаўкі. Яна гэта так не пакінула6

Змяніліся патрабаванні да праектавання жылых дамоў. Дазволілі большыя кватэры-студыі і памянялі нормы для санвузлоў і тамбураў

Украінская тэнісістка Эліна Світоліна ацаніла віншаванне з боку расіянкі Андрэевай як правакацыю7

У Браславе расказалі, як збіраюцца выкарыстоўваць сядзібу ў Відзах-Лаўчынскіх4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў54

Ціханоўская расказала пра адносіны з Польшчай, наступнае вызваленне палітвязняў і сям'ю. І звярнулася да сілавікоў і чыноўнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць