Грамадства55

Мінаховы здароўя будзе прасоўваць ідэю абмежавання часу і месцаў продажу алкаголю

У рамках рэалізацыі дзяржпраграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016—2020 гады плануецца прыняць шэраг мер для зніжэнні спажывання алкаголю ў краіне. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч падчас прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА 22 верасня.

Праграма прадугледжвае зніжэнне спажывання алкаголю на душу насельніцтва да 9,2 літра ў год, сказаў Піневіч. Па выніках 2015 года спажыванне алкаголю склала 9,05, гэта значыць менш, чым закладзена ў праграме.

Як растлумачылі ў Міністэрстве аховы здароўя, праграма распрацоўвалася ў 2015 годзе на падставе спажывання алкаголю ў 2014 годзе — 10,47 літра на душу насельніцтва.

Разам з тым тэндэнцыя зніжэння спажывання алкаголю назіраецца некалькі гадоў: напрыклад, яшчэ ў 2011 годзе ўзровень яго спажывання на душу насельніцтва складаў 13,4 літра.

«Да такога выніку прывяла дзяржаўная палітыка па памяншэнні спажывання алкаголю», — сказаў намеснік міністра. Пры гэтым ён падкрэсліў, што і існуючы паказчык з`яўляецца высокім, паколькі нават спажыванне алкаголю 8 літраў у год на душу насельніцтва лічыцца памежным узроўнем, пры якім нацыі пачынае наносіцца ўрон.

Самае небяспечнае, паводле слоў Піневіча, што «ўжыванне алкаголю ў Беларусі адбываецца па скандынаўскім тыпе», гэта значыць вялікімі дозамі ўжываецца моцны алкаголь.

Пазіцыя Міністэрства аховы здароўя заключаецца ў тым, што барацьба з алкагалізмам павінна праводзіцца комплексна, уключаючы абмежавальныя меры, увядзенне якіх знаходзіцца ў кампетэнцыі мясцовых уладаў, сказаў намеснік міністра.

Адказваючы на пытанне БелаПАН аб тым, ці будзе Міністэрства аховы здароўя лабіраваць увядзенне мер па абмежаванні часу і месцаў продажу алкаголю, Піневіч сказаў: «Мы памыляемся, калі думаем, што, калі абмяжуем час продажу алкаголю, адразу атрымаем узровень спажывання, напрыклад, тры літры на душу насельніцтва ў год».

Разам з тым намеснік міністра станоўча ацаніў увядзенне абмежавання продажу алкаголю падчас правядзення масавых мерапрыемстваў. Ён нагадаў, што ў канцы 1990-х гадоў масавыя мерапрыемствы ў Мінску заканчваліся шматлікімі выпадкамі шпіталізацыі ў сувязі са злоўжываннем алкаголем. «Гэта была трагедыя, таму што павальна ляжалі ўсё», — сказаў Піневіч.

Ён падкрэсліў, што Міністэрства аховы здароўя будзе прасоўваць ідэю абмежавання часу продажу алкаголю, а таксама месцаў продажу ў спецыялізаваных аддзелах.

«Немалаважны фактар — бяспека і якасць алкаголю, а таксама захаванне высокіх акцызаў на алкагольную прадукцыю. Гэта з`яўляецца часткай абмежавальных мер па барацьбе з абаротам тытуню і алкаголю ў любой краіне, у Беларусі працэс будзе праходзіць пакрокава», — сказаў Піневіч.

У Беларусі больш за 267 тысяч чалавек знаходзяцца на розных відах наркалагічнага ўліку, у тым ліку на дыспансерным назіранні больш за 165 тыс. чалавек і прафілактычным больш 101 тысячы.

Каментары5

Цяпер чытаюць

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»24

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Усе навіны →
Усе навіны

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

Уварванне Расіі ва Украіну стала залатой жылай не толькі для Беларусі, але і для Паўночнай Карэі. Вось на чым яны нажываюцца8

Колькасць беларусаў у Літве з ДНЖ працягвае змяншацца12

22‑гадовы хлопец, якога шукалі валанцёры, знойдзены мёртвым1

Вайна ва Украіне дагнала па працягласці Першую сусветную1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»24

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць