Свет1111

Сёння пройдуць першыя дэбаты Клінтан і Трампа — надзвычай важныя для выбарчай гонкі

Ад сустрэчы Хілары Клінтан і Дональда Трампа ва Універсітэце Хофстра шмат што залежыць.

AP & Reuters

За паўтары гадзіны ў панядзелак (у ноч на аўторак паводле мінскага часу) у нью-ёркскім Універсітэце Хофстра кандыдату ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан і яе суперніку ад Рэспубліканскай партыі Дональду Трампу будзе прапанавана выказацца на тры тэмы: «кірунак развіцця Амерыкі», «як дасягнуць росквіту», «бяспека Амерыкі».

У прэзідэнты балатуюцца таксама лібертарыянец Гары Джонсан і Джыл Стэйн ад «зялёных». Аднак яны не могуць удзельнічаць у дэбатах — для ўдзелу трэба па апытаннях грамадскай думкі мець падтрымку не менш як 15% выбарнікаў у пяці штатах.

Першыя дэбаты могуць паставіць рэкорд па колькасці гледачоў — больш за 100 млн, прагназуюць амерыканскія СМІ.

Клінтан, як піша газета The Guardian, рыхтавалася да дэбатаў некалькі дзён у сваім доме ў кампаніі дарадцаў, Трамп — дасведчаны вядучы тэлешоу — агітуючы ў Пенсільваніі і іншых штатах.

Дэбаты надзвычай важныя.

Супернікі ўпершыню сустрэнуцца сам-насам, да гэтага яны вялі паралельныя кампаніі, супернічаючы завочна, часта за іх казалі іншыя людзі, а СМІ нярэдка інтэрпрэтавалі сказанае няслушна - вочная сустрэча дазволіць ліквідаваць усе лішняе, тлумачыць значэнне сустрэчы Лары Сайслер, эксперт па камунікацыях з Філадэльфіі.

Нягледзячы на тое што дэбаты будуць глядзець мільёны, Клінтан і Трамп, робячы свае заявы, будуць арыентавацца ў асноўным на насельніцтва так званых штатаў, што вагаюцца, дзе вынік прэзідэнцкай гонкі яшчэ не прадвызначаны, прагназуе ён.

Выбары прэзідэнта ЗША — непрамыя: 8 лістапада грамадзяне прагаласуюць за кандыдатаў і выбаршчыкаў, якія праз 41 дзень прагаласуюць за прэзідэнта зыходзячы з таго, за каго аддало галасы насельніцтва штата.

Колькасць выбаршчыкаў ад штата да штата адрозніваецца і залежыць ад колькасці прадстаўнікоў штата ў кангрэсе.

Для перамогі кандыдату трэба набраць 270 з 538 галасоў выбаршчыкаў. У большасці з 50 штатаў адзін ці другі кандыдат мае вырашальную перавагу. Паводле гэтых падлікаў Клінтан мае падтрымку 200 выбаршчыкаў, Трамп — 164, неразмеркаванымі застаюцца 174 галасоў выбаршчыкаў. Яны і сканцэнтраваны ў штатах, якія вагаюцца.

Паводле ўсярэдненага прагнозу The New York Times, па ўсёй краіне Клінтан падтрымлівае 44% выбаршчыкаў, Трампа — 41%.

Аднак для зыходу гонкі большае значэнне мае рэйтынг у кожным канкрэтным штаце. З 11 нявызначаных штатаў у сямі пакуль перавага ў Клінтан, вынікае з усярэдненых апытанняў грамадскай думкі, якія публікуюцца парталам Politico. Яна лідзіруе ў Мічыгане, Вісконсіне, Пенсільваніі, Нью-Гемпшыры, Віргініі, Фларыдзе. Але калі ў Каларада разрыў складае 10% (за Клінтан — 46,2%, за Трамп — 36,4%), то ў Фларыдзе разрыў ўсяго 1% (44,2% супраць 43,6%).

Таксама паводле словаў прыхільнікаў Клінтан, ёй дастаткова выйграць у Пенсільваніі, якая дае 20 галасоў выбаршчыкаў, каб стаць прэзідэнтам, і пакуль апытанні у штаце на яе карысць, аднак адназначнай ўпэўненасці ў перамозе няма, таму ў верасні штат стаў цэнтрам прыцягнення для дэмакратаў. 13 верасня агітаваць за Клінтан прыязджаў Барак Абама, на гэтым тыдні з візітам прыедзе першая лэдзі Мішэль Абама.

Апытанка

Каментары11

Цяпер чытаюць

«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю2

«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю

Усе навіны →
Усе навіны

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе17

Расійскія дроны дзейнічаюць ва Украіне праз беларускі роўмінг10

Гамяльчук выносіў наркотыкі з бальніцы, хаваючы іх у роце

У Баранавіцкім раёне перад старадаўняй царквой спілавалі дрэвы. Жыхары абураныя2

У мінскім метро патлумачылі, чаму камера відэаназірання на ўваходзе цяпер з шыпамі12

Ва Украіне часткова абвалілася сцяна Хацінскай крэпасці3

Вольскі патлумачыў, чаму не будзе выступаць у Варшаве на адным фестывалі з расіянамі24

Тэрарыст у Кіеве забіў шэсць чалавек і забарыкадаваўся ў супермаркеце. Яго застрэлілі падчас штурму7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю2

«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць