Эканоміка11

Беларусы цяпер могуць папоўніць электронны кашалёк «Яндэкс.Грошы» наяўнымі

Беларускія карыстальнікі цяпер могуць папоўніць электронны кашалёк ў сэрвісе «Яндэкс.Грошы» наяўнымі праз тэрміналы PayNet. Гэта стала магчымым дзякуючы супрацоўніцтву «Яндэкс.Грошай», PayNet, Isec-System і «БПС-Сбербанка», паведаміла прэс-служба сэрвісу «Яндэкс.Грошы».

Да гэтага часу жыхары Беларусі маглі пакласці грошы ў электронны кашалёк толькі з банкаўскай карты. Цяпер гэта можна зрабіць і наяўнымі ў любым з 1500 тэрміналаў PayNet па ўсёй краіне. Камісія за папаўненне такім чынам складае 5%.

Паслуга будзе даступная любому карыстальніку, які ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі пройдзе ідэнтыфікацыю ў офісе Isec-System: па дамове з «БПС-Сбербанкам» гэтая кампанія выконвае функцыю агента па ідэнтыфікацыі плацельшчыкаў. Пацвердзіўшы правільнасць дадзеных у кашальку, можна будзе адразу ж папоўніць рахунак наяўнымі праз тэрмінал PayNet.

«Наша задача — зрабіць так, каб карыстальнікам было зручна аплачваць пакупкі і адпраўляць грашовыя пераводы праз інтэрнэт, — адзначыла Ганна Кузьміна, намеснік камерцыйнага дырэктара «Яндэкс.Грошай». — Цяпер жыхары Беларусі могуць карыстацца ўсімі перавагамі кашалькоў у «Яндэкс.Грошах».

За год колькасць карыстальнікаў сэрвісу «Яндэкс.Грошы» у Беларусі павялічылася на 30%. Уладальнікі электронных кашалькоў і банкаўскіх картак могуць аплачваць пакупкі ў інтэрнэт-крамах і на анлайн-сэрвісах праз «Яндекс.Касу» - аплатнае рашэнне «Яндэкс.Грошай». Яна дазваляе плаціць і іншымі папулярнымі спосабамі — напрыклад, наяўнымі праз тэрміналы ў Расіі і краінах СНД. Сёння да «Яндекс.Касы» падключана больш за 75 тыс. расійскіх і замежных анлайн-пляцовак.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«З вадой ляцела каменне. Усе падлогі затапіла». Як выглядае кватэра на Жукоўскага, у якой вадой выбіла вокны ВІДЭА4

«З вадой ляцела каменне. Усе падлогі затапіла». Як выглядае кватэра на Жукоўскага, у якой вадой выбіла вокны ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё35

Трамп спадзяецца на пагадненне паміж Зяленскім і Пуціным яшчэ да суровай зімы2

На прыпынкавых павільёнах у Мінску дададуць новыя агароджы

Украінца, які ўчыніў разню ў каталіцкім кляштары ў Польшчы, змясцілі ў псіхіятрычную бальніцу

Біл Гейтс перасцярог, што ШІ можа знішчыць мільярд людзей10

У Гродне адкрылі мурал адначасова да Дня машынабудаўніка і Года беларускай жанчыны ФОТАФАКТ10

БелАЗ зноў пачаў прадаваць фірмовыя мужчынскія боты2

У Крэўскім замку знайшлі падмуркі замкавага моста1

Буданаў: Украіна гатовая да спынення агню, а Расія знаходзіць прычыны, каб гэтага не адбылося4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З вадой ляцела каменне. Усе падлогі затапіла». Як выглядае кватэра на Жукоўскага, у якой вадой выбіла вокны ВІДЭА4

«З вадой ляцела каменне. Усе падлогі затапіла». Як выглядае кватэра на Жукоўскага, у якой вадой выбіла вокны ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць