ЗША: За сем месяцаў Расія не дабілася ніводнага поспеху ў барацьбе з тэрарыстамі ў Сірыі, прыпісвае сабе поспехі саюзнікаў
З абвінавачваннямі ў адрас Масквы выступіў прэс-сакратар Белага дома Джош Эрнэст. Яго заявы прагучалі на фоне рашэння Вашынгтона аб спыненні супрацоўніцтва з Масквой у Сірыі. Па словах Эрнэста, за апошнія сем месяцаў ВКС не дамагліся «ніводнай мэты ў барацьбе супраць ІД у Сірыі.
«Замест гэтага ім давялося заяўляць, што гэта яны ажыццявілі паспяховыя аперацыі, якія былі праведзеныя ЗША і нашымі партнёрамі па кааліцыі», — адзначыў Эрнэст, але пры гэтым не прывёў канкрэтных прыкладаў.
Прадстаўнік адміністрацыі ЗША таксама папярэдзіў, што цярпенне ЗША адносна расійскай аперацыі ў Сірыі падыходзіць да канца. Пры гэтым ён згадаў, што пазыцыю Вашынгтона падзяляюць «ўсе астатнія».
Па словах Эрнэста, рэжым Башара Асада ў Сірыі цяпер падтрымліваюць толькі Расія і Іран.
Каментары