Грамадства77

Вілы ў бок

Прыняты ў першым чытаньні законапраект аб сродках масавай інфармацыі. Толькі адзін дэпутат прагаласаваў супраць. За — 93 чалавекі.

Палата прадстаўнікоў 17 чэрвеня ў першым чытаньні прыняла Закон аб СМІ. На разгляд і прыняцьцё закону хапіла ўсяго паўгадзіны.

Толькі адзін дэпутат прагаласаваў супраць. За — 93 чалавекі. Прадстаўнікоў БАЖ не дапусьцілі для ўдзелу ў дыскусіі па законапраекту.

Нагадаем, што Закон прымаўся ў дзіўным экспрэс‑рэжыме. Яшчэ ў пачатку чэрвеня ніхто ня ведаў, што законапраект ўключаць ў працу летняй сэсіі палаты. 12 чэрвеня кіраўніцтва БАЖ разаслала ўсім 110 дэпутатам парлямэнту лісты з просьбай не сьпяшацца з прыняцьцём закону. Як бачым, такія захады аказаліся марнымі.

Паводле намесьніка старшыні БАЖу Андрэя Бастунца, праект мае як станоўчыя, так і адмоўныя моманты.

Да станоўчага можна аднесьці адмову ад узгадненьня на рэгістрацыю СМІ мясцовымі уладамі. Вельмі часта ўжо на гэтай першапачатковай стадыі выданьні сутыкаліся з адмовамі, якія пасьля нельга было абскардзіць у вышэйшых інстанцыях. Ну і яшчэ адзін паў-станоўчы момант: друкаваныя СМІ могуць не рэгістраваць свае інтэрнэт‑аналягі.

Цяпер пяройдзем да кепскага. Рэгістрацыя інтэрнэт‑парталаў будзе абавязковай. Што праўда, дэпутаты так і не змаглі прыйсьці да адзінага меркаваньня, як кантраляваць інтэрнэт, таму перакінулі гэтыя абавязкі на ўрад. Менавіта савет міністраў павінен распрацаваць дакумэнт, які і будзе рэгуляваць дзейнасьць беларускіх сайтаў. Пакуль гэтага дакумэнту няма.

Цягам году пасьля прыняцьця Закону ўсе СМІ будуць вымушаныя прайсьці перарэгістрацыю. Увогуле, перарэгістрацыю давядзецца праходзіць пры любых статутных зьменах, нават пры пераезьдзе рэдакцыі на іншы адрас. Дарэчы, цяпер, каб газэту ці часопіс не пазбавілі рэгістрацыі трэба выходзіць мінімум раз на шэсьць месяцаў. Раней дазвалялася не выходзіць цягам году.

Індывідуальныя прадпрымальнікі таксама ня змогуць быць уладальнікамі рэдакцыяў, толькі юрыдычныя асобы. Будзе спроба ўрэгуляваць замежную дапамогу выданьняў. У беларускім СМІ ў статуце можа быць толькі 30 % замежнага капіталу. Дапамога ад замежнікаў, што не прапісаныя ў статуце, адмаўляецца фактычна цалкам.

Пісьмовае папярэджаньне выданьню можа быць вынесенае нават за няправільна ўказаны наклад. Яшчэ адна цікавостка — папярэджаньні СМІ цяпер зможа выносіць ня толькі Міністэрства інфармацыі, але і любы раённы пракурор!

У Законе ясна прапісана, што журналісту замежнага СМІ забараняецца працаваць на тэрыторыі Беларусі без акрэдытацыі МЗС. Але пакараньне ў выпадку парушэньня пакуль не прапісанае.

Каментары7

Цяпер чытаюць

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць44

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Усе навіны →
Усе навіны

Парад Перамогі ў Маскве можа не адбыцца ўпершыню за 30 гадоў — баяцца Украіну21

На старажытных могілках у цэнтры Гродна знайшлі парэшткі маці і дзіцяці ў адной магіле1

Сям’я назбірала трохлітровы слоік манет. Колькі атрымалася?2

«Пасля Тайланда Грузія здаецца агрэсіўнай». Праграміст — пра зімоўку ў Азіі і жыццё ў Тбілісі8

Рэзкія выказванні доктара з Касцюковічаў: меркаванні карыстальнікаў пра яго ўчынак разышліся11

Падчас футбольнага матча здарыўся пажар. Гулец узяў шланг і патушыў яго

«У снежні выдаткавала на ежу 115 рублёў». Як беларусы эканомяць у крамах3

Экіпаж місіі «Артэміда-2» паўтарыў знакаміты здымак Зямлі2

Дзе каранаваўся Міндоўг?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць44

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць