Грамадства11

Самыя праблематычныя рэгіёны па ўзроўні самагубстваў у Беларусі — Мінская і Магілёўская вобласці

Самыя праблематычныя рэгіёны па ўзроўні самагубстваў у Беларусі — Мінская і Магілёўская вобласці, паведаміў 6 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Мінску загадчык сектара псіхіятрыі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя Павел Рынкоў.

Высокі ўзровень назіраецца ў Мінскай вобласці — 26,9 суіцыду на 100 тыс. насельніцтва пры сярэднім узроўні па краіне 18,1. На другім месцы Магілёўская вобласць — 25 выпадкаў самагубстваў на 100 тысяч.

Рэгіёнам з самым нізкім суіцыдальнымі узроўнем прадстаўнік РНПЦ назваў Мінск. У 2015 годзе ў сталіцы было зарэгістравана 6,7 выпадку самагубстваў на 100 тыс. насельніцтва.

Па шкале Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, высокім узроўнем самагубстваў лічыцца краіна, дзе рэгіструецца больш за 20 выпадкаў самагубстваў на 100 тыс. насельніцтва.

Рынкоў адзначыў, што два дзесяцігоддзі таму Беларусь па ўзроўні суіцыдаў займала трэцяе месца на постсавецкай прасторы пасля Расіі і краін Балтыі з паказчыкам 35,8. Ён падкрэсліў, што 9 з 10 краін з высокім узроўнем суіцыдаў знаходзяцца ў Еўропе, а самагубствы ва ўзроставай групе 15—35 гадоў займаюць другое месца па смяротнасці пасля ДТЗ.

Між тым, лічыць ён, на сёння Беларусь дамаглася сур'ёзных поспехаў у прафілактыцы самагубстваў: «Блізу 2009 годзе ўзровень самазабойстваў у краіне знізіўся да паказчыка 27,5. У тым жа годзе пачалася рэалізацыя праграмы па прафілактыцы суіцыдальных паводзін насельніцтва, дзякуючы якой нам удалося яшчэ больш знізіць гэты паказчык — да 18,1. У параўнанні з 1996 годам колькасць суіцыдаў у нас за 20 гадоў знізілася амаль у два разы, і гэта сур'ёзны поспех».

Паводле слоў Рынкова, зараз Беларусь знаходзіцца на сярэднім узроўні шкалы СААЗ, які прадугледжвае ад 10 да 20 выпадкаў самагубстваў на 100 тыс. насельніцтва, і апошнія гады станоўчая тэндэнцыя захоўваецца.

Псіхіятр дадаў, што з мінулага года пачалася рэалізацыя другой праграмы Міністэрства аховы здароўя па прафілактыцы суіцыдальных паводзін насельніцтва, разлічанай да 2019 года ўключна.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м17

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына з-пад Маладзечна некалькі месяцаў жыла ў Гданьску на вуліцы. Яна расказала пра сваё няпростае жыццё24

Названы топ-25 кампаній з беларускім капіталам на Падляшшы

Генштаб Украіны паведаміў, што страты Расіі перавысілі 1 мільён чалавек7

Прэзідэнт Сербіі пахваліўся, што не падпісаў дэкларацыю саміту ў Адэсе і «не здрадзіў» Расіі7

У мінскім кафэ заказы развозіць робат-афіцыянт

Хлопчыкі ўжо не ў модзе? Бацькі ўсё часцей хочуць дачок4

У Беларусі зноў сабралі грошы на лячэнне дзіцяці з СМА1

У найбліжэйшы час Ізраіль можа ўдарыць па Іране9

Амерыканскі мільянер прыехаў у Польшчу, каб набыць футбольны клуб, і насмерць падавіўся варэнікам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м17

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць