Грамадства5151

Гісторык К. Казак: Большасьць зьнішчаных савецкімі партызанамі ў Беларусі — мясцовыя жыхары

Выйшла кніга «Германскія страты на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941—1944: аналіз і вынікі».

Што кажуць гісторыкі пра лёс вёскі Дражна і іншых паселішчаў, пра партызанскі рух у Беларусі?

«Германскія страты на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941—1944: аналіз і вынікі» — так называецца кніга, у якой дасьледуюцца малавядомыя факты пра партызанскі рух у Беларусі падчас апошняй вайны. Аўтар падрыхтаванага да друку выданьня — гісторык, дацэнт БДУ загадчык Гістарычнай майстэрні Кузьма Казак.

Казак: «У нас у кнігах пра вайну напісаныя, да прыкладу, страты нямецка‑фашысцкіх захопнікаў. Ну і, безумоўна, усе мы думалі, што гэта немцы. А як выявілася, то большая частка — гэта мясцовыя людзі. І я паказваю, што калі гінулі і нямецкія жаўнеры, то адначасна пад выглядам нямецкіх гінулі і нашыя. Да прыкладу, як і ў выпадку зь вёскай Дражна. А гэтая лічба, пра якую я кажу, заўсёды заставалася такой канстантай: 500 000 — гэта паўмільёна зьнішчаных на тэрыторыі Беларусі партызанамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. З гэтых паўмільёна, якія зьнішчаныя, бальшыня прыпадае на мясцовых людзей. Яны зьнішчаныя менавіта партызанамі, гэта не франтавая гісторыя. Таму немцы заўсёды пыталіся: а як гэта так? Як гэта вы маглі гэтулькі панішчыць? Не было тут немцаў гэтулькі. І ніхто не спрабаваў даць адказ на гэтыя пытаньні. Словам, вайна доўгі час малявалася і малюецца ня тымі фарбамі».

Карэспандэнтка: «Ці вам даводзілася сустракацца, складаючы кнігу, з такімі прыкладамі, як вёска Дражна?»

Казак: «Вядома, камусьці гэта падаецца нетыповай зьявай. І камусьці думаецца, што, маўляў, такога ня можа быць. Да прыкладу, у вёсцы гарнізон — і ўявіце сабе такую лічбу, якую немцы самі зафіксавалі: 575 нападаў на вёскі ў сакавіку 1944 году. А як гэта адбывалася? І страляюць, і кідаюць гранаты, і падпальваюць. А пасьля атрымліваецца: немцы лічаць, што гэта забілі партызаны, а партызаны лічаць, што гэта яны забілі памагатых. І гэтае полымя было вельмі маштабным і значным. Пасьля, калі глядзець далей на гэтую праблему, то вельмі моцнымі былі канфрантацыі паміж польскімі і ўкраінскімі партызанамі, савецкімі і польскімі партызанамі».

Карэспандэнтка: «Ці магла быць такая сытуацыя, як сьведчылі жыхары вёскі Дражна, што калі не ўдавалася зьнішчыць той жа нямецкі гарнізон, калі не было належнай справаздачы, тыя ж партызаны нішчылі людзей без разбору, бо партызаны былі не мясцовыя?»

Казак: «Магчымым было ўсё. Бо чым больш было забіта паводле статыстыкі, тым больш было верагоднасьці, што чалавек атрымае нейкае падвышэньне альбо ўзнагароду. І партызаны, дарэчы, гэта вельмі часта выкарыстоўвалі. Калі чытаеш дакумэнты Беларускага штабу партызанскага руху, відаць, што да гэтага ставіліся станоўча. Бо кожны хацеў выглядаць героем у гэтай вайне. У статыстыку патраплялі цывільныя людзі, як у прыкладзе з гэтай вёскай. Гэта вельмі тыповы прыклад, і такіх матэрыялаў вельмі шмат, нават страшнейшыя ёсьць. А камандаваньне партызанскіх атрадаў, толькі яны самі, паводле сваіх прысудаў, расстралялі ці павесілі больш за дзьве тысячы партызан. Кожны такі выпадак абавязкова цягне за сабой факты гвалту над іншымі людзьмі. І такіх старонак, малавядомых ці невядомых, у нас у Беларусі вельмі шмат. Бо не было больш масавага партызанскага руху ў ніводнай краіне, як у нас, у Беларусі».

Паводле Радыё Свабода

Каментары51

Цяпер чытаюць

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча1

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча

Усе навіны →
Усе навіны

74 удары за «абразу маральнасці». У Іране вядомую спявачку пакаралі за выступ без хіджаба1

Кім была і куды знікла мастачка, якая намалявала белага лебедзя на «Вянок» Багдановіча4

Кушнер назваў «галоўны прыз» у перамовах па Украіне6

Мядзведзі насамрэч не спяць усю зіму, а вавёркі памятаюць, дзе схавалі арэхі. Тры міфы пра жыццё жывёл зімой2

Чаму правае паўшар'е мозга кіруе левым бокам цела? З'явілася новая тэорыя

Кароль Карл ІІІ вырашыў добраахвотна плаціць «падатак на асабнякі»6

У Польшчы беларуса асудзілі на 5 з паловай гадоў зняволення. Ён кіраваў групай, якая перапраўляла ў Еўропу тысячы мігрантаў5

Як змагацца з каларадскім жуком у лістападзе?2

Памёр Аляксандр Калядзенка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча1

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць