Спорт99

Расея выйграла ў Швэцыі і выйшла ў чвэрцьфінал чэмпіянату Эўропы

Дзе сустрэнецца са зборнай Галяндыі: Хідынк супраць ван Бастэна

Падапечныя Гууса Хідынка без асаблівых праблемаў перайгралі "жоўта-блакітных". На 24-й хвіліне лік адкрыў Раман Паўлючэнка, а на 50-й пераможную кропку паставіў Андрэй Аршавін.

Паўтарыць подзьвіг туркаў камандзе Швэцыі не ўдалося.

У другім матчы дня Грэцыя ў матчы, які ўжо нічога не значыў, чарговы раз прайграла, гэтым разам Гішпаніі – 1:2

Турнірнае становішча: Гішпанія – 9, Расея – 6, Швэцыя – 3, Грэцыя – 0.

Чэмпіёны Эўропы --2004 сталі на сёлетнім турніры адзінай камандай, якая не набрала ніводнага балу.

Такім чынам зборная Расея ў чвэрцьфінале ў суботу згуляе са зборнай Галяндыі, якая паказвае на чэмпіянаце прыгожы футбол і выйграла ўсе тры матчы групавога турніру.

Нагадаем, што зборную Расеі трэніруе галяндзкі спэцыяліст. Гуус Хідынк вазіў галяндцаў на Эўра-1996, дзе яны вылецелі ў чвэрцьфінале, і на чэмпіянат сьвету – 1998, дзе занялі 4-е месца.

***

Поўны склад чвэрцьфінальных параў

№1. Чацьвер, 19 чэрвеня. Партугалія – Нямеччына
№2. Пятніца, 20 чэрвеня. Харватыя – Турцыя.
№3. Субота, 21 чэрвеня. Галяндыя – Расея
№4. Нядзеля, 22 чэрвеня. Гішпанія – Італія.

У першым паўфінале 25 чэрвеня згуляюць пераможца матчу №1 зь пераможцам матчу №2. У другім паўфінале 26 чэрвеня – пераможца матчу №3 зь пераможцам матчу №4.

Пачатак усіх матчаў у 21:45.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў3

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус з Кобрына, які ваяваў за Расію, скончыў на фронце жыццё самагубствам5

«Хоць крыху нармальнай ежы». Дзяўчыну прыемна здзівіла меню беларускага цягніка8

Усю сельскую гаспадарку Ельскага раёна аддадуць «Мазырсолі»3

У Англіі выкарыстаныя навагоднія ялінкі закопваюць на пляжах. Навошта?1

Больш за 700 тысяч. Узламаная «Кіберпартызанамі» база Расстата дазволіла ўдакладніць колькасць забітых і зніклых без вестак на вайне расіян6

Мерц: Адмова Украіне ў шляху да НАТА ў 2008 годзе была памылкай14

Адстаўлены віцэ-прэм'ер Шулейка будзе ствараць на Гродзеншчыне аграхолдынг2

«Пакуль мы будзем дамаўляцца, Пуцін апынецца ў Ратэрдаме». Генсак НАТА выказаўся супраць стварэння адзінай еўрапейскай арміі3

Стала вядома, што ўвойдзе ў 22‑гі пакет санцый Еўрасаюза супраць Расіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў3

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць