Грамадства77

Райвыканкам пра прымусовую падпіску ў Лідзе: «З мэтай паляпшэння якасці інфармавання»

Некалькі тыдняў таму ў беларускіх СМІ з’явілася інфармацыя пра прымусовую падпіску на дзяржаўныя выданні, арганізаваную Лідскім райвыканкамам.

У лісце намеснік старшыні выканкама звяртаў увагу кіраўнікоў прадпрыемстваў «на неабходнасць прыняцця мер па правядзенні падпісной кампаніі на 4 квартал на выданні «Советская Белоруссия», «Рэспубліка», «Звязда», «Гродзенская праўда», «Лідская газета» і іншыя… » Колькасць выпісаных выданняў павінна складаць не менш за 50 % ад колькасці працаўнікоў прадпрыемства, — адзначалася ў дакуменце, што трапіў у прэсу.

Звычайна ў падобных выпадках чыноўнікі абвяргаюць факты сваёй падпісной актыўнасці. Аднак старшыня Лідскага райвыканкама Міхаіл Карповіч у адказ на зварот прэс-сакратара ГА «БАЖ» Барыса Гарэцкага не стаў адмаўляць удзелу чыноўнікаў у справе падпісной кампаніі. Міхаіл Карповіч тлумачыць неабходнасць арганізацый падпісвацца на дзяржаўныя выданні наступным чынам:

— У сувязі з тым, што інфармацыя па пытаннях правядзення адзіных дзён інфармавання насельніцтва да чальцоў інфармацыйна-прапагандысцкіх груп публікуецца ў сродках масавай інфармацыі, а грамадзяне працягваюць уздымаць адны і тыя ж пытанні, якія неаднаразова асвятляліся ў рэспубліканскіх, абласных і раённых выданнях, Лідскі раённы выканаўчы камітэт звярнуў увагу кіраўнікоў на неабходнасць актывізацыі падпісной кампаніі у працоўных калектывах.

Арганізацыя падпісной кампаніі спрыяе правядзенню інфармацыйнай работы з насельніцтвам на больш высокім узроўні, — гаворыцца ў адказе.

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» неаднаразова звяртала ўвагу на тое, што падпісныя дырэктывы чыноўнікаў істотна парушаюць роўнасць умоў працы дзяржаўных і недзяржаўных СМІ ў Беларусі.

Да таго ж шэраг недзяржаўных выданняў па-ранейшаму не ўключаныя ў падпісны каталог РУП «Белпошта», куды неаднаразова спрабавалі трапіць, але атрымлівалі адмовы.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА4

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

У інтэрнэце прадаюць вагі з 1980‑х

18‑гадовая дзяўчына шантажавала знаёмую публікацыяй яе інтымных фота1

Пясок па цане пліткі: жыхар Баранавічаў ашалеў ад цэн на будаўнічы матэрыял1

Нафта даражэе, але расійскі рубель і ўслед за ім беларускі — таннеюць. Вось чаму так адбываецца

Як мінімум з дзвюх беларускіх калоній учора вывезлі частку палітвязняў4

Мінчанка падзякавала службе бяспекі метрапалітэна за надгляд рэчаў сына2

Лукашэнка выказаўся пра палітвязняў: «Асаблівых праблем не будзе»8

Невядомыя ад імя журналіста Панкаўца збіраюць інфармацыю пра беларускіх добраахвотнікаў1

Экс-палітвязень Ярванд Марцірасян пасля п'янай спрэчкі парэзаў сабе вены — «за праўду». І апынуўся ў варшаўскай псіхбальніцы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА4

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць