Эканоміка11

Беларусь да 20 кастрычніка пералічыць $281 млн за пастаўлены расійскі газ

Сума недаплаты беларускім бокам за пастаўлены расійскі газ складае 281 млн даляраў і будзе пералічана да 20 кастрычніка, заявіў журналістам міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык 11 кастрычніка ў Мінску на адкрыцці Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму.

Пры гэтым міністр адзначыў, што аплата за верасень будзе праводзіцца з улікам прынятых рашэнняў у рамках падпісанага на мінулым тыдні пратакола з Расіяй. «Да 20 кастрычніка мы разлічымся за недаплату, сродкі на гэта зарэзерваваныя ў бюджэце краіны і будуць своечасова пералічаны», — заявіў Патупчык.

Адказваючы на пытанне пра цану газу, ён сказаў: «Кошт да 1 ліпеня 2017 года будзе разлічвацца па формуле «ЯНАА плюс». На сённяшні дзень на мяжы Расіі і Беларусі гэта цана складае 132 даляры за тысячу кубаметраў прыроднага газу».

Патупчык таксама адзначыў, што цана будзе мяняцца ў адпаведнасці са змяненнем цаны ў Расійскай Федэрацыі і ў далейшым разлічвацца па вышэйназванай формуле. З нагоды падпісанага з Расіяй пагаднення па пытаннях паставак газу ён заявіў, што гаворка ідзе пра рашэнне, якое «носіць кампрамісны характар і ўзаемавыгаднае для абодвух бакоў».

«Гэты пратакол дазваляе нам на комплекснай аснове вырашыць праблемы, якія ў нас былі ў нафтагазавай сферы. Сам пратакол, безумоўна, кампраміс, але здаровы кампраміс, які ўлічвае інтарэсы дзвюх краін і дазваляе нам сёння з добрай перспектывай глядзець у будучыню ў рамках будаўніцтва ЕАЭС», — адзначыў Патупчык. Паводле яго слоў, з'явілася магчымасць да 1 ліпеня 2019 года стварыць агульны электраэнергетычны рынак, а да 1 студзеня 2025 года — агульны рынак газу.

Гаворачы аб сутнасці пратакола, Патупчык заявіў: «Беларускі бок пагадзіўся з прапановай Расіі аб тым, што цана на газ з 1 студзеня 2016 года па 1 ліпеня 2019 года будзе разлічвацца па формуле «ЯНАА плюс». У рамках гэтага рашэння беларускі бок павінен да 20 кастрычніка гэтага года разлічыцца па недаплаце за газ на працягу 2016 года. Падкрэслю, гэта недаплата, а не запазычанасць у рамках існуючай нарматыўна-прававой базы».

Акрамя таго, беларускі бок прапанаваў расійскаму для стварэння роўных умоў для гаспадарчых суб'ектаў прыняць рашэнне, якое дазволіць беларускім энергетыкам зблізіць цэны на газ з энергетыкамі РФ. «Гэта збліжэнне будзе адбывацца раўнамерна да пачатку працы электраэнергетычнага рынку ЕАЭС за кошт міжбюджэтнай кампенсацыі з боку Расіі», — растлумачыў Патупчык. Паводле яго слоў, механізм гэтай кампенсацыі будзе вызначаны да 20 кастрычніка.

Таксама ў рамках пратакола дасягнута дамоўленасць, што да 1 студзеня 2017 года будзе ўнесена адпаведнае змяненне ў міжурадавае пагадненне ад 2011 года па цэнах на газ. «Гэта дасць магчымасць вырашыць праблему з далейшым збліжэннем цэн на газ з 1 ліпеня 2019 па 1 студзеня 2025 года для ўсіх астатніх суб'ектаў гаспадарання Беларусі», — адзначыў кіраўнік ведамства.

Ён яшчэ раз падкрэсліў, што дасягнутае кампраміснае пагадненне дазволіць зняць усе праблемы ў газавай сферы і «выбудаваць нармальныя адносіны ў рамках стварэння адзіных электраэнергетычных і газавых рынкаў». Таксама «зняты ўсе пытанні ў нафтавай сферы».

Каментары1

Цяпер чытаюць

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Усе навіны →
Усе навіны

Што купіць на мінскай Камароўцы: таматы — па 1,5 рубля, хурма — па 4 рублі

Ізраіль пачаў маштабную ваенную аперацыю на Заходнім беразе13

Павел Белавус сустрэўся з сям’ёй пасля пяцігадовага расстання9

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае40

Хуткасць Starlink ва Украіне для вайскоўцаў аднавілі2

У амерыканскім серыяле пра паліцыю ўспомнілі Беларусь12

Беларус, які 13 гадоў працаваў адвакатам у Мінску, здаў экзамен у польскую адвакатуру

Беларусы за тры дні сабралі неабходныя грошы на пахаванне Яна Памедора Рэуцкага

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць