Грамадства99

Раварыста Паліенку прызналі вінаватым і вызвалілі пад апладысменты і воклічы «Жыве Беларусь!»

Паліенку прызналі вінаватым па абодвух артыкулах. Суддзя Есьман задаволіў просьбу пракурора — Дзмітрый атрымаў 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на 2 гады. Таксама хлопцу давядзецца прайсці лячэнне ад алкагалізму.

Хлопца вызвалілі ў зале суда пасля абвяшчэння прысуду. Яго сустрэлі апладысментамі і крыкам «Жыве Беларусь!». А сябры загадзя падрыхтавалі для Дзмітрыя торт.

Прыйшла на працэс і мама экс-палітвязня Ігара Аліневіча. Яна перадала Паліенку кнігу сына і запіску ад Ігара.

«Я не чакаў такога выніку — думаў, дадуць 4 гады, — сказаў Дзмітрый. — Але, напэўна, нашай уладзе не патрэбныя новыя санкцыі».

Па яго словах, ён чакаў рэальнага тэрміну, бо «кампрамат» на яго міліцыя пачала шукаць яшчэ да «Крытычнай масы».

«Нам з адвакатам стала вядома, што яшчэ ў сакавіку, пасля майго ўдзелу у акцыях ля расійскай амбасады, МУС Беларусі звяртаўся да МУС Расіі, каб атрымаць мой пароль і логін ад сацсеткі Укантакце.

Дзмітрый кажа, што ў зняволенні яму пагражалі.

«Казалі, што пакідаем па розных камерах, тады пабачыш», — кажа хлопец. Праўда, свае пагрозы міліцыянты так і не здзейснілі.

Як ён правядзе першы дзень на волі Дзмітрый пакуль не ведае. Кажа, галава пакуль ідзе кругам ад усяго гэтага.

Каментары9

Цяпер чытаюць

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала21

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала

Усе навіны →
Усе навіны

Курцоў прагоняць з ганкаў шматкватэрных дамоў і інтэрнатаў14

«Усю выгаду ад гэтага займее Масква і Пуцін». Пазняк даў ацэнку візіту Ціханоўскай ва Украіну212

Ціханоўская ў Кіеве паразмаўляла з палоннымі беларусамі, якія ваявалі на баку Расіі7

Праз украінскія ўдары па расійскіх НПЗ рэзка ўзраслі пастаўкі ў Расію бензіну з Беларусі1

Мінпрыроды праверыла «Дукорскі маёнтак» і знайшло ў ім парушэнні3

Паміж Бабруйскам і Магілёвам на трасу ўпаў дуб і заблакаваў увесь рух1

У Касцюковічах праз біржу працы шукаюць намесніка старшыні райвыканкама — апошні кандыдат не прайшоў праверкі7

Дзяніс «Рэдзіс» Пракапенка патлумачыў, чаму Расія прайграе вайну11

Зяленскі звярнуўся да Трампа і Кангрэса з адмысловым лістом: ракеты для «Пэтрыат» вычарпаліся4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала21

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць