Свет11

Кітай з дапамогай штучнага інтэлекту ператварае сваю сістэму назірання ў інструмент «прагнастычнага» кантролю

Кітай распачаў маштабную мадэрнізацыю сваёй сістэмы татальнага назірання, якая лічыцца найбуйнейшай у свеце, укараняючы ў яе перадавыя тэхналогіі штучнага інтэлекту. Гэта дазваляе дзяржаве перайсці на новы ўзровень кантролю: ад простай фіксацыі падзей да аўтаматызаванага сачэння, аналізу паводзін і прагназавання патэнцыйных «беспарадкаў» у рэжыме рэальнага часу. З падрабязнасцямі знаёміць Financial Times.

Камеры відэаназірання на вуліцы кітайскага горада. Фота: Witthaya Prasongsin / Getty Images

Журналісты FT прааналізавалі больш за дзясятак дзяржаўных тэндараў і паразмаўлялі з людзьмі, знаёмымі з дэталямі кантрактаў. Яны прыйшлі да высновы, што мясцовыя органы ўлады па ўсім Кітаі актыўна ўкараняюць новыя сістэмы назірання на базе штучнага інтэлекту (ШІ).

Кітай і без таго валодае адной з самых усёабдымных сістэм назірання ў свеце. Як нагадвае FT, яна ўжо выкарыстоўвалася для кантролю над уйгурскім насельніцтвам у Сіньцзяне. Але, як адзначаюць эксперты, ранейшая сетка назірання была хутчэй рэактыўнай. Яна добра працавала, калі чалавек ужо трапляў пад нагляд, але дрэнна распазнавала намеры людзей, якія яшчэ не былі аб’ектам адкрытага кантролю.

Як піша FT, асноўная мэта мадэрнізацыі — пераход да так званай «прагнастычнай паліцэйскай дзейнасці». Калі старая інфраструктура, створаная дзесяцігоддзе таму, была пасіўнай і патрабавала ад паліцыі вялізных часавых затрат на ручны прагляд відэа, то новыя сістэмы працуюць на апераджэнне.

Мадэрнізацыя апарату назірання адбываецца на фоне росту колькасці спантанных актаў вулічнага гвалту, якія эксперты звязваюць з крызісам псіхічнага здароўя, пагоршаным эканамічнымі праблемамі і каранціннымі абмежаваннямі падчас пандэміі. У 2024 годзе міністр грамадскай бяспекі Ван Сяахун накіраваў паліцыі дырэктыву аб неабходнасці ўкаранення ШІ для папярэджання злачынстваў.

Разумная сістэма сачэння

Тэхналагічны бок пытання грунтуецца на інтэграцыі вялікіх моўных мадэляў і камп’ютарнага зроку ў прадукцыю такіх гігантаў, як Hikvision і Huawei. Новыя сістэмы працуюць на больш магутных чыпах і могуць апрацоўваць даныя непасрэдна ў самой камеры або на лакальным абсталяванні — без пастаяннай перадачы інфармацыі ў цэнтральныя дата-цэнтры.

Гэтыя сістэмы навучаны прагназаваць і выдаваць папярэджанні аб такіх паводзінах, як рэзкія манеўры на дарозе, вялікія несанкцыянаваныя сходы людзей, незаконнае пранікненне на тэрыторыю ці нават прыкметы суіцыдальных намераў, калі чалавек доўга знаходзіцца каля моста.

Фота: hikvision.com

Найноўшыя распрацоўкі Hikvision дазваляюць аператарам шукаць відэазапісы з дапамогай кароткіх тэкставых апісанняў, напрыклад, «жанчына ў чырвоным капелюшы». Сістэма аўтаматычна знаходзіць адпаведныя кадры дзякуючы інтэграцыі вялікіх моўных мадэляў.

Як расказаў FT адзін з менеджараў Hikvision, паліцэйскім больш не трэба гадзінамі праглядаць запісы ўручную — дастаткова ўвесці тэкставы запыт. У старых сістэмах такі пошук быў магчымы толькі пры наяўнасці выявы-ўзору.

Фінансавы бок мадэрнізацыі

Першыя маштабныя ўкараненні новых сістэм адбываюцца ў густанаселеных гарадскіх раёнах, а таксама вакол ваенных і дзяржаўных аб’ектаў.

У адным з тэндараў у мястэчку Яаду ў правінцыі Сычуань прадугледжана ўсталяванне 175 камер высокай разрознасці з «інтэлектуальнай сістэмай аналізу відэа», здольнай выяўляць анамальныя паводзіны і запускаць сігналы трывогі. Іншы тэндар, апублікаваны паліцыяй горада Датунь, уключаў вялікі пералік тэхнікі Hikvision, у тым ліку ШІ-камеры, якія могуць вызначаць пол чалавека, яго паставу і адзенне.

Разам з тым сённяшнія выдаткі выглядаюць значна больш сціплымі, чым падчас будаўніцтва першай хвалі сістэм у сярэдзіне 2010-х. Тады, паводле ацэнак аналітыкаў, кітайскія ўлады выдаткавалі каля $44 мільярдаў на камеры і інфраструктуру.

Цяпер бюджэты 12 прааналізаваных FT тэндараў вагаюцца ад менш чым $145 тысяч да прыкладна $1,45 мільёна на раён.

Дадатковым фактарам неабходнасці мадэрнізацыі стаў фізічны знос абсталявання: камеры, усталяваныя ў сярэдзіне 2010-х, моцна пацярпелі ад умоў надвор'я, асабліва ад вільготнага і гарачага лета, характэрнага для многіх рэгіёнаў Кітая.

Аднак фінансавыя праблемы мясцовых улад і высокі кошт новых камер (якія могуць быць утрая даражэйшымі за старыя мадэлі) прымушаюць чыноўнікаў шукаць кампрамісы.

Замест поўнай замены парку камер многія ўлады цяпер усталёўваюць «ШІ-ПК» — прамежкавыя серверы, якія апрацоўваюць відэа лакальна. Гэта дазваляе не толькі атрымаць новыя функцыі, але і знізіць выдаткі на воблачныя вылічэнні.

Для большасці людзей мадэрнізацыя сістэмы назірання застаецца амаль непрыкметнай, асабліва калі абнаўляюцца толькі серверы. Але, як адзначаюць прадстаўнікі галіны, у гарадах, дзе сістэмы ўжо абнавілі — напрыклад, у Ханьчжоў, дзе базуецца Hikvision, — эфект стаў адчувальным амаль адразу. Паводле іх слоў, новыя тэхналогіі «эканомяць велізарную колькасць часу».

Каментары1

  • Van der Graaf
    28.05.2026
    "на фоне росту колькасці спантанных актаў вулічнага гвалту, якія эксперты звязваюць з крызісам псіхічнага здароўя, пагоршаным эканамічнымі праблемамі і каранціннымі абмежаваннямі падчас пандэміі"

    Толькі не з панаптызацыяй грамадства. Ну-ну.

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць