Вайна3131

Украіна паказала начынку «Арэшніка»: электроніка вырабленая на мінскім «Інтэграле». Тое самае з крылатымі ракетамі

Падчас сустрэчы з еўрапейскімі пасламі ў Кіеве ўкраінскі бок заклікаў да больш жорсткага кантролю за доступам Беларусі да замежнай электронікі.

Прадстаўнікі Офіса прэзідэнта Украіны правялі сустрэчу з пасламі еўрапейскіх краін, на якой абмеркавалі ўзмацненне санкцый супраць Расіі. 

Еўрапейскім дыпламатам паказалі абломкі расійскіх ракет «Цыркон», «Калібр», Х-101 і беспілотнікаў «Герань-2», якімі Расія атакавала Украіну ў ноч на 24 мая.

Як выявілася, у гэтай зброі стаяць кампаненты, вырабленыя ў Швейцарыі, Германіі, ЗША, Вялікабрытаніі, Японіі, Кітаі і іншых краінах, прычым некаторыя дэталі былі выпушчаны ў гэтым годзе. Для параўнання паслам паказалі старыя платы ад снарадаў «Град», якія складаюцца толькі з расійскіх і беларускіх дэталяў 2004—2014 гадоў вытворчасці.

Паводле ўкраінскага боку, важна таксама ўзмацніць кантроль за доступам Беларусі да замежнай электронікі. Некаторыя кампаненты, якія змяшчаюцца ў расійскіх ракетах, былі выраблены на мінскім заводзе «Інтэграл», у тым ліку мікрасхемы і платы для крылатых ракет і ракеты «Арэшнік».

Без дапамогі ці прамысловай базы іншых краін, Расія не ў стане наносіць такія маштабныя ўдары, заяўляе ўкраінскі бок.

Каментары31

  • как то так
    28.05.2026
    После калийки и нефтянки, то, что показала Украина,- основной источник доходов семейства Валета.
  • Жвір
    28.05.2026
    Дык што, сп-ня Калесьнікава, заклікайма далей да дыялёгу з рэжымам ды да зьняцьця санкцыяў ?
  • чытайце не толькі загалоўкі
    28.05.2026
    што за загаловак?, трэба тэрмінова здымаць санкцыі, бо якасць "вырабаў" падае - з айчыннымі платамі развальваюцца ў палёце, як арэшнік №2 у Аўдзееўцы. (сарказм).

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы46

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

У Крамлі заявілі, што пачатак новых перамоў з Украінай будзе залежаць ад абстаноўкі на полі бою2

Чым балістычныя ракеты адрозніваюцца ад аэрабалістычных і гіпергукавых2

Чаму не варта засцілаць ложак адразу пасля пад'ёму2

Пентагон паказаў здымак сакрэтнага кітайскага касмаплана. Ён падобны да амерыканскага Х-371

Балсанару, які прайграў выбары ў Бразіліі і ўцёк з краіны, прыняў Трамп у ЗША2

У «Еўрабачанні-2027» возьмуць удзел як мінімум 36 краін, дзве яшчэ думаюць

Зяленскі: Украіна гатовая абмяркоўваць пытанне тэрыторый5

У Турцыі сабралі з вуліц у прытулкі ўсіх бяздомных жывёл3

Калеснікава: Адкуль вы ўзялі, што я супраць ціску?31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы46

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць