Эканоміка44

Кітайскія інвестары пабудуюць буйныя малочнатаварныя комплексы ў Віцебскай вобласці

Прамыя кітайскія інвестыцыі будуць укладзеныя ў будаўніцтва буйных малочна-таварных комплексаў у Віцебскай вобласці. Пра гэта паведаміў сёння журналістам старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў.

«Мы дамовіліся аб рэалізацыі вельмі сур'ёзнага праекта. Кітайскі бок будзе будаваць у нас на ўмовах укладання прамых інвестыцый два найбуйнейшыя малочна-таварныя комплексы па 6400 галоў дойнага статка кожны і адзін комплекс паменш — на 3200 галоў. Гэтыя аб'екты з'явяцца ў Дубровенскім, Талачынскім і Сенненскім раёнах. Пры гэтым плануецца будаваць новы камбікормавы завод і сучасную перапрацоўку, а атрыманую прадукцыю пастаўляць у Кітай», — распавёў кіраўнік рэгіёну.

Ён адзначыў, што ўзвядзенне трох комплексаў — гэта толькі першы этап цеснага ўзаемадзеяння з кітайскім бокам у малочнай галіне. Прапрацоўваецца пытанне аб узвядзенні малочных ферм яшчэ і ва Ушацкім, Шумілінскім, Расонскім раёнах.

«У цэлым мы разглядаем магчымасць узвядзення каля 10 комплексаў. Кітайскія партнёры ўжо даслалі сваіх спецыялістаў, якія цяпер адпрацоўваюць дэталі праектных пытанняў, каб пазбегнуць магчымых нестыковак заканадаўства. У снежні выходзім на падпісанне інвестыцыйнай дамовы і ў 2017 годзе пачынаем будаўніцтва», — адзначыў Мікалай Шарснёў. Па папярэдніх падліках, інвестыцыі складуць каля $260 млн.

Што тычыцца тэрмінаў рэалізацыі, то губернатар падкрэсліў, што будаўніцтва неабходна весці вельмі хутка, каб за паўтара-два гады запусціць вытворчасць.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Усе навіны →
Усе навіны

Пайшла ў банкруцтва найстарэйшая турыстычная арганізацыя Беларусі2

«Я нават заплакаў». Мінчанка знайшла на лаўцы чужыя старыя фота, а праз 10 гадоў яны вярнуліся ў сваю сям'ю1

Навукоўцы знайшлі новы спосаб рэдагавання генаў чалавечых эмбрыёнаў

Следам за «халяльнымі» агуркамі ў продажы з'явіліся такія ж баклажаны3

На дачных участках хочуць забараніць лазні з саўнамі13

Баксёр Дзмітрый Асанаў святкаваў сваю чарговую перамогу ў традыцыйным беларускім строі2

Вячорка: Калі Еўропа пачне здаваць перад Лукашэнкам, гэта аслабіць амерыканскія пазіцыі9

У расійскім Белгарадзе выбухнуў склад з боепрыпасамі2

Стала вядома, чым атруціліся дзеці ў барысаўскіх садках9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць