У турэцкім горадзе Анталья на Міжземнаморскім узбярэжжы прагрымеў выбух, паведамляюць мясцовыя СМІ. Паступаюць паведамленні пра пацярпелых.
https://twitter.com/abdbozkurt/status/790809113538199553
Выбух адбыўся на паркоўцы каля Гандлёва-прамысловай палаты, яго прычыны пакуль невядомыя.
Як паведамляе AP, інцыдэнт адбыўся за некалькі гадзін да пачатку сустрэчы, на якую чакалі мэра Антальі.

Ройтэрз са спасылкай на мясцовае агенцтва навін інфармуе, што на паркоўцы выбухнуў аўтамабіль. Па словах кіраўніка горада, не выключана, што гэта быў няшчасны выпадак.
У курортнай Антальі, якая да нядаўняга часу лічылася адносна спакойным горадам, гэта ўжо другі інцыдэнт за месяц. Два тыдні таму рыбацкі порт у Антальі быў абстраляны ракетамі: дзве ракеты, запушчаныя з горнай мясцовасці, упалі на адну з рыбных крам.
Каментары