Літаратура

Старшыня БАЖ Андрэй Бастунец прэзентуе кнігу паэзіі і абяцае выдаць раман

31 кастрычніка ў кнігарні «Ў» адбудзецца прэзэнтацыя кнігі паэзіі «Доказательства движения». Яе аўтар — Андрэй Бастунец.

У 2011 годзе Андрэй запісаў альбом пад такой самай назвай — «Доказательства движения», дзе выконваў пад гітару песьні на свае вершы і сваю ж музыку, крыху пазьней яшчэ адзін. І вось сёлета выйшла першая паэтычная кніга старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў, юрыста па спэцыяльнасьці Андрэя Бастунца. Але ўключае кніга пяць вершаваных зборнікаў. Вершы гэтыя пісаліся з 1990-х і да сёньняшняга дня.

— Андрэй, цяпер вы старшыня БАЖ, у вас яшчэ некалькі пасадаў, шмат працы, абавязкаў. Ці пішацца цяпер, ці ўзьнікае жаданьне і натхненьне пісаць вершы, ці ёсьць час на паэзію?

— Ня вельмі… І справа не ў пасадах, проста няма часу спыніцца. Нядаўна езьдзіў у Нямеччыну амаль на тыдзень, паездка была працоўная, падчас пераездаў некалькі вершай напісаў. І гэта ўсё, чым я магу за апошнія пару гадоў пахваліцца.

— То бок новай вашай кнігі чакаць ня хутка?

— Гэта кніжка чакала 20 гадоў. Магчыма, праз наступныя 20 і другую паэтычную выдам. Але ў мяне падрыхтаваная кніга прозы, якую я спадзяюся выдаць у бліжэйшым часе. Гэта раман. Называецца вельмі проста — «Гісторыя». Складана коратка распавесьці, пра што ён. Пра магчымасьць і немагчымасьць каханьня, скажам так.

— Але вернемся да паэтычнага зборніка, які вы прэзэнтуеце ў панядзелак. Спачатку выйшаў адзін дыск з вашымі песьнямі, потым другі. У паэтычны зборнік увайшлі тыя ж самыя вершы?

— Насамрэч, у кнігу я амаль не ўключаў тыя вершы, на якія напісаныя песьні, бо гэта ўсё ж такі два розныя жанры. І нават калі ў мяне некаторыя тэксты, якія сталі песьнямі, і маглі б лічыцца вершамі, у кнігу я ўсё ж такі пераважна ўключыў іншыя творы. Хоць кніга называецца гэтаксама, як і першы мой альбом — «Доказательства движения».

— Андрэй, мяркуючы і па песьнях, і па вершах, тэксты ў вас такія філязофскія, вы ствараеце ўражаньне чалавека самотнага, які ідзе па сьвеце адзін, ён у пошуку, шмат разважае, вагаецца, сумняецца. Вы насамрэч такі інтравэрт, ці гэта ўсё ж паэтычны вобраз?

— Мне цяжка адказаць на гэтае пытаньне. Падаецца, звонку відней.

Прэзэнтацыя кнігі выбраных вершаў «Доказы руху» Андрэя Бастунца адбудзецца 31 кастрычніка ў кнігарні «ЛогвінаЎ» (праспэкт Незалежнасьці, 37а). Пачатак а 19-й.

У імпрэзе возьмуць удзел культуроляг Максім Жбанкоў, паэтка Сабіна Брыло, пісьменьнік Сяргей Лапцэвіч.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай

Усе навіны →
Усе навіны

Фермеру і музыканту з Мінска далі тры гады калоніі за тое, што пісаў у Гаюн1

Атака Расіі на Кіеў: зноў зніклі цяпло і вада2

Украінскага белага тыгра эвакуююць ад вайны ў Вялікабрытанію. Зараз ён чакае пераноску адпаведнага памеру

Ці шкодна адкладаць будзільнік?

У Грэцыі прапануюць перанакіраваць рэкі для забеспячэння Афін вадой

Трамп заявіў, што ў Афганістане саюзнікі па НАТА адседжваліся ў тыле. Ветэраны ў Еўропе страшэнна абураныя16

Павышаюць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі

З'явілася ВІДЭА, як французскія вайскоўцы бяруць на абардаж танкер расійскага ценявога флоту1

Апытанне: больш за палову еўрапейцаў лічаць Трампа «ворагам Еўропы»23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць